Праваабаронцы прызналі былымі палітвязнямі яшчэ 22 чалавекі

24 чэрвеня, Позірк. Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала былымі палітвязнямі яшчэ 22 чалавекі.
Згодна з сумеснай заявай, адпаведны статус атрымалі Наталля Кукішава, Аляксандр Саевіч, Яўген Марцюг, Антон Кліменка, Генадзь Дарожкін, Марына Дзёгцева, Алеся Жалязоўская, Віктар Залацілін, Барыс Здановіч, Сяргей Змітровіч, Ірына Зіневіч, Дзмітрый Марцінкевіч, Уладзімір Паўлавіч, Наталля Лупан, Уладзіслаў Мураўскі, Таццяна Макарава, Юрый Царэвіч, Мікалай Кацура, Віталь Каваленка, Віталь Каршун, Юрый Марозаў, Алена Церашкова.
Улады, на думку праваабаронцаў, пераследавалі іх з палітычных матываў — “у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды сходаў і свабоды выказвання свайго меркавання ў дачыненні да абвешчаных вынікаў выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, іншых грамадска значных падзей, супрацьпраўных і амаральных дзеянняў службовых асоб і суддзяў” .
Аўтары дакумента патрабуюць перагледзець крымінальныя справы ў дачыненні да згаданых грамадзян і адмяніць вынесеныя выракі, цалкам рэабілітаваць былых палітвязняў, пакрыўшы ім усю шкоду, прычыненую адвольным асуджэннем і пазбаўленнем волі.
Заяву падпісалі праваабарончы цэнтр “Вясна”, “Прававая ініцыятыва“, Беларускі Хельсінкскі камітэт, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава, Беларускі ПЭН.
Праваабарончая супольнасць пачала надаваць статус былых палітвязняў людзям, якія яго не мелі падчас знаходжання ў няволі, увосень 2023 года. 18 верасня такімі прызналі 150 чалавек, 25 кастрычніка — 39, 17 студзеня 2024 года — 14, 24 студзеня — 9, 28 лютага — 23, 22 сакавіка — 20, 28 сакавіка — 46, 3 траўня — 26, 3 чэрвеня — 29. Такім чынам, іх агульная колькасць дасягнула 378.
На 24 чэрвеня ў Беларусі 1.424 чалавекі, якіх праваабарончая супольнасць прызнае палітвязнямі. Рэальная колькасць людзей, якія зазналі рэпрэсіі ў той ці іншай форме, значна большая.


- ГрамадстваПацыенты ў Беларусі не бачаць, хто атрымлівае доступ да іх даных у электроннай сістэме аховы здароўя — прадстаўніца Фонду медсалідарнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСпоўнілася паўгода з пачатку штодзённых спробаў мігрантаў трапіць у ЕС праз беларуска-латвійскую мяжу (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваДа 2032 года урачоў можа стаць больш, але "ці ператворыцца колькасць у якасць — вялікае пытанне", заяўляе экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаТурэмная медыцына павінна перайсці ад МУС да Мінздароўя, псіхолагам трэба дбайна працаваць са зняволенымі — ВялічкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаКолькасць стратных арганізацый павялічылася за год больш чым на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць ІП працягвае змяншацца, юрыдычных асоб — расці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства

