“Знешнія перашкоды” не перашкодзяць дыялогу беларусаў і славенцаў, лічыць Лукашэнка

25 чэрвеня, Позірк. “Шматвяковая мудрасць”, “узважанасць, узаемная павага, моцныя эканамічныя і гуманітарныя сувязі” павінны быць “цвёрдай асновай” супрацоўніцтва беларусаў і славенцаў, заявіў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 25 чэрвеня народ Славеніі з Днём дзяржаўнасці.
“За дзесяцігоддзі сяброўства нашыя двухбаковыя стасункі складаліся па-рознаму, — прыводзіць тэкст паслання прэс-служба віншавальніка. — Мы перажывалі ўзлёты і падзенні, сталі сведкамі значных і драматычных змен на Еўрапейскім кантыненце”.
Як сцвярджаецца ў віншаванні, ён перакананы, што “ніякія знешнія перашкоды і штучна створаныя бар’еры” не перашкодзяць “шчыраму дыялогу і ўзаемадзеянню дзеля ўмацавання незалежнасці дзвюх краін і павышэння дабрабыту іх жыхароў”.
Дэмакратычныя дзяржавы не прызналі Аляксандра Лукашэнку легітымным прэзідэнтам пасля выбараў 2020 года. З таго часу ён віншуе са святамі не ўлады, а народы гэтых краін.
Славенія з’яўляецца членам Еўрасаюза, які ўвёў санкцыі ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі. У сваю чаргу беларускі ўрад унёс яе ў спіс “недружалюбных краін”, у дачыненні да якіх дзейнічае шэраг абмежаванняў.
29 жніўня 2023 года дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская на сустрэчы са славенскім прэзідэнтам Наташай Пірц-Мусар падзякавала Любляну за падтрымку беларускіх дэмсіл.
З нагоды 106-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 2024 года МЗС Славеніі заявіла пра салідарнасць “з усімі тымі, хто мужна змагаецца за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі”.
Славенія ўваходзіць у групу “сяброў дэмакратычнай Беларусі” ў Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.
Сёлета 20 чэрвеня знешнепалітычныя ведамствы Беларусі і РФ прадставілі сумесны даклад “Аб сітуацыі з правамі чалавека ў асобных краінах”, у якім абвінавацілі дэмакратычныя дзяржавы ў ушчамленні правоў і свабод грамадзян. Сярод іншых у ім фігуруе і Славенія.
Мінск і Любляна ўсталявалі дыпламатычныя стасункі 23 ліпеня 1992 года.
Тавараабарот паміж Беларуссю і Славеніяй у 2021 годзе, паводле звестак МЗС, склаў 180 млн долараў. Актуальных даных ведамства не прыводзіць.
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПераслед рэжымам Лукашэнкі беларусаў за мяжой з'яўляецца праблемай і дэмакратычных краін — член КР ХалопіцаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВіцэ-прэзідэнт Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў заклікала дапамагаць беларусам, якія засталіся без дакументаў за мяжойМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ дзень заявы Туска пра гатоўнасць адкрыць яшчэ два памежныя пераходы зафіксаваная рэкордная за тыдзень актыўнасць нелегалаў на польскай мяжы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛукашэнка захапіў уладу толькі дзякуючы жорсткасці, рэпрэсіям і падтрымцы Пуціна — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаПасля паслаблення амерыканскіх санкцый "Белавія" будзе прасцей працаваць з доларам — гендырэктар перавозчыкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка



