За месяц намінальны сярэдні заробаквырасла на 1,68%
25 чэрвеня, Позірк. Намінальны налічаны сярэдні заробак работнікаў Беларусі ў траўні 2024 года склаў 2.219,2 рубля — на 36,7 рубля больш (1,68%), чым у красавіку, вынікае з інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
У траўні 2023 года ён быў на ўзроўні 1.861,1 рубля (у гадавым вымярэнні рост на 19,24%).
Праведзены раней “Позіркам” аналіз звестак Еўразійскай эканамічнай камісіі паказаў, што сярэднямесячны намінальны заробак за першы квартал 2024 года вырас ва ўсіх краінах Еўразійскага эканамічнага саюза. У Расіі ён склаў 888 долараў у эквіваленце (+19,5% да ўзроўню студзеня — сакавіка 2023-га), Казахстане — 849 (+12,3%), Арменіі — 702 (+8,2%), Беларусі — 643 (+19,4%), Кыргызстане — 381 (+11%).
Рэальныя грашовыя даходы насельніцтва (даходы з улікам інфляцыі) у студзені — красавіку 2024 года павялічыліся на 9,8% (месяцам раней — 9,1%) у параўнанні з аналагічным перыядам 2023-га, вынікае з паведамлення Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Згодна з важнейшымі прагнознымі (дэ-факта планавымі) параметрамі развіцця краіны на 2024 год, рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва павінны вырасці на 3,5%, рэальныя зарплаты — на 3,9%, намінальны сярэднямесячны заробак павінен узрасці да 2.087 рублёў (у бюджэтным сектары — да 1.634).
Паводле даных Белстата, спажывецкія цэны ў траўні 2024 года выраслі на 0,1%, з пачатку года — на 2,8%, у гадавым вымярэнні — на 5,7%.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+