Чарговае смяротнае ДТЗ з удзелам маршруткі — у Навагрудскім раёне
26 чэрвеня, Позірк. У Беларусі зафіксавана чарговае дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам маршрутнага таксі, паведамляе Следчы камітэт.
Паводле папярэдніх звестак, днём 26 чэрвеня недалёка ад Навагрудка (Гродзенская вобласць) 57-гадовы вадзіцель мікрааўтобуса “Мэрсэдэс” “сутыкнуўся з коннай павозкай”. 54-гадовы мясцовы жыхар, які кіраваў ёю, загінуў на месцы, шэсць пасажыраў маршруткі з траўмамі рознай ступені цяжкасці дастаўлены ў бальніцу.
У адносінах да вадзіцеля ўзбуджана крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху, якое прывяло па неасцярожнасці да смерці чалавека).
Гэта не першае ДТЗ, у якое трапляе маршрутнае таксі за апошні час.
Раніцай 25 чэрвеня на 66-м кіламетры трасы Р-28 (Мінск — Маладзечна) 62-гадовы вадзіцель легкавога аўтамабіля “Фальксваген Гольф” выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з мікрааўтобусам “Мэрсэдэс”. Двух пасажыраў маршруткі шпіталізавалі.
Пасажырам мікрааўтобуса — за выключэннем дваіх шпіталізаваных — дапамогу аказалі на месцы.
4 чэрвеня ў выніку сутыкнення маршруткі і трактара на трасе Р-31 каля вёскі Брожка Бабруйскага раёна (Магілёўская вобласць) траўмы рознай ступені цяжкасці атрымалі 13 чалавек.
У пачатку чэрвеня МУС паведаміла, што сёлета адбылося больш за 30 аварый з удзелам маршрутак, пацярпелі не менш як 60 чалавек.
20 лютага 2023 года адбылося лабавое сутыкненне грузавога аўтамабіля “МАЗ” з маршруткай на 9-м км аўтадарогі Р-69 (Смалявічы — Шацк), у выніку чаго загінулі 13 чалавек, у тым ліку дзеці.
Пасля таго ДТЗ транспартная інспекцыя Мінтранса і Дзяржаўтаінспекцыя пачалі правяраць выкананне ў маршрутных таксі правілаў перавозкі і бяспекі пасажыраў. Пазней кіраўнік МУС Іван Кубракоў заявіў, што ў дзейнасці перавозчыкаў выяўлены “пэўныя парушэнні”, у сувязі з чым міністэрства ініцыявала змены правілаў перавозкі пасажыраў.
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+