Мінск 15:34

Долар і еўра падаражэлі на біржавых таргах 26 чэрвеня

Крфніца: freepik.com

26 чэрвеня, Позірк. Амерыканская і адзіная еўрапейская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 26 чэрвеня.

Курс долара вырас да 3,2006 рубля (+0,0051, +0,16%), еўра — да 3,4388 рубля (+0,0088, +0,26%).

Расійскі рубель патаннеў да 3,6496 рубля за 100 (-0,0023, -0,06%), юаня — да 4,3853 рубля за 10 (-0,0075, -0,17%).

На мінулым працоўным тыдні (17-21 чэрвеня) падаражэлі ўсе асноўныя замежныя валюты: долар — на 0,82% (з 3,1996 да 3,2257), юань — на 1,76% (з 4,3777 да 4,4548 за 10), еўра — на 0,49% (з 3,4314 да 3,4482), расійскі рубель — на 1,71% (з 3,5846 да 3,6459 за 100).

Нацыянальны банк мае намер працягваць рэалізацыю грашова-крэдытнай палітыкі ў рэжыме манетарнага таргетавання, заявіў старшыня праўлення рэгулятара Павел Калаур 20 чэрвеня на сумесным пасяджэнні абедзвюх палат парламента.

“З мэтай забеспячэння ў 2023 годзе ўстойлівага функцыянавання валютнага і дэпазітнага рынкаў Нацбанк працягнуў правядзенне курсавой палітыкі ў рэжыме плаваючага курсу”, — сказаў ён.

Афіцыйны курс долара ў Беларусі ў студзені знізіўся на 0,01% (з 3,1775 да 3,1771 рубля) — гэта быў шосты паказчык на тэрыторыі былога СССР; у лютым — вырас на 1,95% (да 3,2391) — другое месца пасля Расіі (+2,89%), за два месяцы — на 1,94% (шостае месца); у сакавіку — на 0,33% (да 3,2498) — пятае месца, за тры месяцы — на 2,28% (трэцяе); у красавіку — на 0,14% (3,2542) — шостае месца, за чатыры месяцы — на 2,41%; у траўні знізіўся на 1,48% (3,2059) — трэцяе месца, за пяць месяцаў вырас на 0,89% (восьмае).

За 2023 год каціроўка долара павялічылася на 16,12% (з 2,7364 да 3,1775 рубля). Гэта другі паказчык на постсавецкай прасторы, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2022 года і 31 снежня 2023-га. На першым месцы Расія — 27,51% (з 70,3375 да 89,6883 рубля).

Падзяліцца: