Ліквідаваная Федэрацыя хакея з мячом
26 чэрвеня, Позірк. Віцебскі абласны суд задаволіў пазоў Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Федэрацыя хакея з мячом”, паведамляе праваабарончы партал “Віцебская вясна”.
Рашэнне 19 чэрвеня прыняў суддзя Віктар Быстроў.
16 чэрвеня “Позірк” паведамляў пра намер уладаў ліквідаваць восем спартыўных арганізацый.
Ва ўсіх выпадках адпаведныя іскавыя заявы пададзеныя ў суд Мінюстам або яго тэрытарыяльнымі органамі.
Федэрацыя хакея з мячом заснаваная ў 2002 годзе ў гарадскім пасёлку Баравуха Полацкага раёна (Віцебская вобласць), займалася развіццём віду спорту ў Беларусі.
Паводле даных праваабарончай арганізацыі Lawtrend, за перыяд пасля жніўня 2020 года і да канца траўня 2024-га ў Беларусі ліквідавана не менш за 1.665 некамерцыйных арганізацый (НКА) — аб’яднанняў, прафсаюзаў, фондаў, недзяржаўных устаноў і асацыяцый.
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ГрамадстваТРВОД чакае, што на Вадохрышча ў вадаёмы акунецца 300 тыс. чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУраджайнасць памідораў у цяпліцах зніжаецца ў гадавым выражэнні восем месяцаў запар — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка