МЗС пацведзіла смерць былога амбасадара ў Германіі Сідарэнкі
26 чэрвеня, Позірк. Міністэрства замежных спраў Беларусі на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку” пацвердзіла смерць былога амбасадара Беларусі ў Германіі Дзяніса Сідарэнкі.
Адзначаецца, што развітанне з дыпламатам адбылося 26 чэрвеня.
Як паведамляў “Позірк”, Сідарэнка памёр 24 чэрвеня ва ўзросце 48 гадоў ад сардэчнага прыступу.
Амбасаду ў Германіі ён узначальваў у 2016–2024 гадах. Вызвалены ад пасады ўказам Аляксандра Лукашэнкі 11 сакавіка гэтага года.
Сідарэнка змяніў на пасадзе амбасадара ў ФРГ Андрэя Гіро, які памёр 17 лістапада 2015 года таксама ва ўзросце 48 гадоў ад анкалагічнага захворвання.
У інтэрв’ю выданню “Берлінскі Тэлеграф”, якое выйшла 7 сакавіка, за чатыры дні да ўказа аб адстаўцы, Сідарэнка заявіў, што 2023 год не стаў “паваротным момантам або новым пазітыўным этапам для беларуска-германскіх адносін”.
“Гэта быў, хутчэй, яшчэ адзін год страчаных магчымасцяў і нерэалізаванага патэнцыялу. Афіцыйны Берлін, на шкоду агульным інтарэсам і насуперак кааператыўнай логіцы, працягваў прытрымлівацца лініі на далейшае абмежаванне палітычнага дыялогу і супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі. Такое негатыўнае пазіцыянаванне нямецкага боку аказвала разбуральнае ўздзеянне на двухбаковае ўзаемадзеянне практычна ва ўсіх сферах, уключаючы эканоміку і кантакты паміж людзьмі”, — сказаў амбасадар.
Паводле сцвярджэння Сідарэнкі, Еўрасаюз і Германія “аддалі перавагу небяспечнай і бесперспектыўнай логіцы жорсткай канфрантацыі, фізічнага адгароджвання ад суседзяў, блокавага дзялення краін на “сваіх і чужых”, фрагментацыі і поўнага дэмантажу ўсёй архітэктуры еўрапейскай бяспекі”.
- Палітыка
- Палітыка
- У межах ЕАЭС за першую палову 2024 года 99,2% усіх інвестыцый у Беларусь паступіла з РасііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаКДК адхіліў новаўвядзенні ў сістэму рэагавання на надзвычайныя сітуацыі, дакумент прадставіла МНС пасля ліпеньскага ўрагануМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВа ўрадзе заклапаціліся сістэматычным невыкарыстаннем сродкаў, выдзеленых на ліквідацыю наступстваў чарнобыльскай аварыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, ЭканомікаКДК паскардзіўся Лукашэнку і Караніку на безгаспадарчасць у Іўеўскім раёне, якім кіруе былы ідэолаг МУСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаў (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства