Паўднёвая Карэя пашырае абмежаванні на экспарт у Беларусь і РФ

28 чэрвеня, Позірк. У пералік тавараў, якія забараняецца экспартаваць у Беларусь і Расію, будуць дададзеныя 243 пазіцыі, паведаміла 28 чэрвеня Міністэрства гандлю, прамысловасці і энергетыкі Паўднёвай Карэі.
Гэта металарэжучыя станкі, дэталі машын, часткі аптычнага абсталявання, а таксама датчыкі, “якія з высокай верагоднасцю будуць выкарыстоўвацца ў ваенных мэтах”.
Міністэрства адзначыла, што пасля таго, як рашэнне набудзе моц, экспарт гэтых тавараў “будзе ў цэлым забаронены”, аднак “канкрэтныя выпадкі будуць разглядацца на прадмет ухвалення ў залежнасці ад пэўных умоў”. Разавае ліцэнзаванне магчымае, напрыклад, калі гаворка ідзе пра кантракты, заключаныя да ўвядзення экспартнага кантролю, або пастаўкі паўднёвакарэйскім даччыным кампаніям.
Чакаецца, што змены набудуць моц да канца жніўня. Агульная колькасць тавараў, пастаўкі якіх у Беларусь і РФ падлягаюць рэгуляванню, павялічыцца да 1.402.
Раней Паўднёвая Карэя забараніла экспарт цяжкай будаўнічай тэхнікі, акумулятарных батарэй, дэталяў для самалётаў ды інш.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваСупрацьклешчавай апрацоўцы штогод падвяргаецца 600 гектараў тэрыторыі Мінска — цэнтр гігіены і эпідэміялогііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа 8 дзён верасня ў Польшчу праз Беларусь спрабавала патрапіць у 7 разоў больш мігрантаў, чым за той жа перыяд жніўня (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка



