Ініцыятыва “Народныя амбасады” заклікала беларускіх дыпламатаў “крытычна пераасэнсаваць пазіцыю”

28 чэрвеня, Позірк. З заклікам “крытычна пераасэнсаваць сваю пазіцыю” звярнулася да дыпламатаў, якія “працягваюць служыць дзеючаму злачыннаму рэжыму Лукашэнкі”, ініцыятыва “Народныя амбасады Беларусі”.
Дакумент з’явіўся ў сувязі са смерцю былога амбасадара Беларусі ў Германіі Дзяніса Сідарэнкі. Ініцыятыва выказала спачуванні сваякам і блізкім спачылага.
“Рэжым, які вы падтрымліваеце, не ўпершыню паказвае гатоўнасць да здрады і знішчэння не толькі сваіх супраціўнікаў, але і тых, хто дэманструе лаяльнасць, але стаў больш непатрэбным ці нязручным. Выбар на карысць дэмакратыі — гэта абарона вашай уласнай бяспекі і імкненне да лепшай будучыні для нашай краіны”, — гаворыцца ў звароце да дзейных дыпламатаў.
Ім прапанавана “далучыцца да намаганняў дэмакратычных сіл, накіраваных на аднаўленне правоў і свабодаў у Беларусі”. Ініцыятыва гатовая аказаць падтрымку і дапамогу тым, “хто адважыцца зрабіць гэты прынцыповы крок або пажадае наладзіць кантакт, застаючыся на сваіх пасадах”.
26 чэрвеня крыніцы паведамілі “Позірку”, што Сідарэнка памёр 24 чэрвеня ад сардэчнага прыступу ва ўзросце 48 гадоў. Міністэрства замежных спраў пацвердзіла смерць дыпламата толькі пасля адпаведнай публікацыі і рэзанансу, які яна выклікала ў СМІ.
Аляксандр Лукашэнка 11 сакавіка 2023 года вызваліў ад пасад шэраг дыпламатаў, у тым ліку Сідарэнку, які ўзначальваў беларускую дыпламатычную місію ў Германіі з 25 кастрычніка 2016 года. Яго папярэднік Андрэй Гіро памёр 17 лістапада 2015 года ад анкалагічнага захворвання — таксама ва ўзросце 48 гадоў.
“Народныя амбасады Беларусі” — ініцыятыва прадстаўнікоў беларускіх дыяспар, якія жывуць у шматлікіх краінах свету. 28 лютага КДБ прызнаў яе “экстрэмісцкім фарміраваннем”. 20 сакавіка СК паведаміў пра маштабную крымінальную справу ў дачыненні да больш чым ста прадстаўнікоў дыяспар.


- ПалітыкаЛатушка пра фільм АНТ: Бачым рэалізацыю інфармацыйна-прапагандысцкай спецаперацыі КДБ супраць мяне і ЦіханоўскайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская: Трамп меў рычагі ўплыву на Лукашэнку — ён іх выкарыстаў, цяпер яму трэба працягваць ціснуць на рэжым (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваУ Рэспубліканскім афтальмалагічным цэнтры ў 2024 годзе прааперавана 900 замежнікаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка