Музыкаў рагачоўскага гурту Tor Band прыгаварылі да пазбаўлення волі на тэрмін ад 7,5 да 9 гадоў
31 кастрычніка, Позірк. Гомельскі абласны суд 31 кастрычніка прыгаварыў музыкаў рагачоўскай групы Tor Band да пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму: Дзмітрыя Галавача — да 9 гадоў, Яўгена Бурло — да 8, Андрэя Ярэмчыка — да 7,5, паведамляе “Гомельская Вясна”.
Кожнаму прысудзілі штраф 100 базавых велічыняў (3.700 рублёў).
Палітвязняў прызналі вінаватымі на падставе ч. 3 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы), ч. 1 і ч. 3 арт. 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання), арт. 3691 (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь) і ч. 1 арт. 368 (абраза прэзідэнта) Крымінальнага кодэкса.
Рашэнне вынес суддзя Сяргей Салоўскі.
Суд над музыкамі, якіх затрымалі летась 28 кастрычніка, адбываўся у закрытым рэжыме з 14 верасня.
16 студзеня 2023 года Камітэт дзяржбяспекі прызнаў Tor Band “экстрэмісцкім фармаваннем”.
У канцы жніўня 2022 года “інфармацыйную прадукцыю, сацсеткі і лагатып” Tor Band прызналі “экстрэмісцкімі матэрыяламі”.
У траўні стала вядома, што ў 32-гадовага Яўгена Бурло адбыўся рэцыдыў анкалагічнага захворвання, рэмісіі якога ўдалося дабіцца на волі. Паводле звестак праваабаронцаў, Бурло моцна схуднеў і не мог некаторы час самастойна перамяшчацца. На судзе ён быў на мыліцах, падчас абвяшчэння прыгавору не змог устаць на ногі.
Ягоныя сваякі звярталіся да кіраўніцтва СІЗА з просьбай забяспечыць мужчыну неабходнае лячэнне, але ім адмовілі. Цяпер чакаецца, што Бурло правядуць неабходную яму аперацыю на пазваночніку.
Tor Band стаў асабліва папулярным на хвалі прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і распачатых пасля іх пратэстаў. Музыкі з’яўляюцца аўтарамі шэрагу песень-маніфестаў: “Мы — не народзец”, “Жыве”, “Хто, калі не ты”.
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Выбары, Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаІнфляцыя можа "з’есці" дасягненні беларускай эканомікі — эксперт BEROC (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаПры адсутнасці “моцнага шоку” дэвальвацыі беларускага рубля ў 2025 годзе не адбудзецца, лічыць эксперт BEROCМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаІмавернасць поўнай адмовы ўладаў ад цэнавага рэгулявання роўная нулю — эксперт BEROCМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ 2024 годзе траціна навуковых заданняў у Беларусі тычылася "найвышэйшых тэхналагічных укладаў" — ДКНТМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка