Беларусь ратыфікавала пагадненне з В’етнамам аб узаемнай перадачы асуджаных

5 ліпеня, Позірк. Беларусь завяршыла ўнутрыдзяржаўныя працэдуры па ратыфікацыі пагаднення з В’етнамам аб узаемнай перадачы асуджаных асоб для далейшага адбывання пакарання. Адпаведны закон апублікаваны 5 ліпеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу прыняла гэты дакумент 30 траўня. Прэс-служба ніжняй палаты парламента, паведамляючы пра гэта, адзначыла, што бакі дамовіліся на запыт перадаваць адзін аднаму “асуджаных, якія адбываюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі за здзяйсненне злачынстваў на тэрыторыі перадаючага боку, для адбывання астатняй часткі пакарання на тэрыторыі прымаючага боку”.
“Пытанні, звязаныя з выкананнем прыгавору, будуць рэгулявацца ў адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам кожнага з бакоў. Бок можа прыняць рашэнне аб памілаванні, амністыі ці змякчэнні пакарання, пра што інфармуецца іншы бок”, — гаварылася ў паведамленні.
Згаданае пагадненне было падпісана ў ліку іншых дакументаў летась у снежні, калі В’етнам наведваў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка. Тады ж было падпісана міжурадавае пагадненне аб скасаванні віз.


- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка25 чэрвеня Літва спыніла рэкордную за месяц сутачную колькасць спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПадпіска на агульнарэспубліканскія прапагандысцкія СМІ падаражэла за паўгоддзе на 4–13%, за год — на 14–29%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка

