Беларусь узяла “выразны курс” на пабудову інавацыйнай эканомікі, сцвярджае Галоўчанка

9 ліпеня, Позірк. Сутыкнуўшыся з “наймагутным санкцыйным ціскам”, Беларусь узяла “выразны курс на пабудову інавацыйнай нацыянальнай эканомікі”, заявіў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка ў выступе на выставе “Інапрам-2024”, якая праходзіць 8–11 ліпеня ў Екацярынбургу (РФ).
“Мы робім акцэнт на рэалізацыю комплексных праектаў, якія прадугледжваюць арганізацыю вытворчасцяў з высокім эканамічным патэнцыялам, Стварэнне і развіццё новых інжынерных школ у галіне высокіх тэхналогій”, — сказаў кіраўнік урада (відэафрагменты яго выступлення апублікаваныя прэс-службай Саўміна).
У 2023 годзе, адзначыў ён, удзельная вага інавацыйнай прадукцыі дасягнула 22%, а доля новай або значна палепшанай прадукцыі ў агульным аб’ёме інавацыйнай — 56%. У сваю чаргу доля “навукаёмістага і высокатэхналагічнага прадукту” ў агульным аб’ёме беларускага экспарту склала амаль 40%, сцвярджае прэм’ер.
“Дасягнуць тэхналагічнага суверэнітэту ў адзіночку — архіскладаная задача, таму вырашыць яе можна толькі сумеснымі намаганнямі”, — сказаў Галоўчанка.
На яго думку, “істотных поспехаў” удалося дасягнуць у тэхналагічным партнёрстве з “галоўным стратэгічным партнёрам і саюзнікам — Расійскай Федэрацыяй у рамках саюзнай інтэграцыі”.
Чыноўнік падкрэсліў, што ўжо “паспяхова рэалізавана” больш за 60 праграм Саюзнай дзяржавы, якія накіраваныя на “стварэнне новых цэнтраў кампетэнцый і высокатэхналагічных вытворчасцяў”.
Рэзюмуючы, прэм’ер заявіў, што поспех партнёрства немагчымы без “адкрытасці і разумення магчымасцяў і моцных бакоў адзін аднаго”.
На пасяджэнні прэзідыума ўрада 7 траўня ў Мінску Галоўчанка заявіў, што “мэтавай і стратэгічнай задачай” Беларусі ва ўмовах санкцый з’яўляецца дасягненне “рэальнага эканамічнага суверэнітэту”. Пытаннем “стратэгічнага развіцця” беларускай прамысловасці чыноўнік назваў “дасягненне тэхналагічнага суверэнітэту, асабліва ў частцы лічбавізацыі, стварэнне айчыннага праграмнага забеспячэння і сістэм кіравання”.
9 красавіка на нарадзе ў Лукашэнкі аб развіцці прамысловасці ён сказаў, што ўдзельная вага адгружанай беларускай інавацыйнай прадукцыі складае 46,5% пры заданні 33,5%, абмовіўшыся пры гэтым, што за гэтымі паказчыкамі “рэальна новай для свету прадукцыі няма”.
Летась, як паведамляла прэс-служба ўрада, прамысловыя прадпрыемствы Беларусі на “Інапраме-2023” заключылі кантракты на 240 млн долараў.
На выставе былі прадстаўленыя 45 падначаленых Мінпраму прадпрыемстваў.

- ПалітыкаАдказ на рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі, хутчэй за ўсё, будзе ў непублічным полі — прадстаўнік МЗС УкраіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаБылы супрацоўнік СБУ: Ёсць разуменне, што рабіць з рэтранслятарамі на тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Навіны Германіі, ПалітыкаБеларусь шукае Крыж Еўфрасінні Полацкай праз Інтэрпол — НАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаПасля аднадзённага перапынку мігранты працягнулі штурмаваць беларуска-літоўскую мяжуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ГрамадстваБеларуская расследавальніцкая журналістыка захавался, але сутыкаецца з выклікамі — прадстаўнік сферыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаПастаянны прадстаўнік у Жэневе Бельская адпрэчыла даклад незалежных экспертаў, абвінаваціўшы іх у намеры "разбурыць беларускую дзяржаву"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства85% выкідаў у атмасферу шкодных рэчываў прыпадае ў Мінску на аўтамабіліМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка


