Кандыдатам на пасаду спікера КР вылучана Анжаліка Мельнікава, віцэ-спікера — Станіслава Гліннік

10 ліпеня, Позірк. Прадстаўніца спісу “Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду” Анжаліка Мельнікава стала адзіным сябрам Каардынацыйнай рады (КР), які вылучыў сваю кандыдатуру на пасаду спікера гэтай структуры. Адзіным кандыдатам на пасаду віцэ-спікера стала Станіслава Гліннік, якая прадстаўляе спіс “Еўрапейскі выбар”.
З чэрвеня 2022 года Мельнікава з’яўляецца каардынатарам праектаў Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, які ўзначальвае намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) Павел Латушка. Выступаючы 10 ліпеня перад членамі КР, яна назвала асноўнымі напрамкамі сваёй дзейнасці ў выпадку абрання “працу ў інтарэсах беларусаў і вырашэнне канкрэтных праблем людзей”, пашырэнне паўнамоцтваў КР і яго ўзаемадзеяння з АПК, узняцце ўзроўню і прэстыжу рады, структурызацыю і якаснае асвятленне яе працы.
Станіслава Гліннік, унучка былога старшыні Вярхоўнага Савета Станіслава Шушкевіча (цяпер нябожчык), з’яўляецца асабістай памочніцай кіраўніцы АПК Святланы Ціханоўскай.
Напярэдадні абмеркавання “Блок Пракоп’ева — Ягорава” заявіў аб адмове вылучаць сваіх кандыдатаў на пасады спікера і віцэ-спікера, адзначыўшы, што “дзеянні фракцыі Паўла Латушкі вядуць да ліквідацыі незалежнасці Каардынацыйнай рады і яе падпарадкавання Офісу Святланы Ціханоўскай і Аб’яднанаму пераходнаму кабінету пад яе кіраўніцтвам”. Блок заклікаў усіх удзельнікаў КР “сканцэнтравацца на прыняцці рашэнняў, якія будуць адпавядаць сапраўдным патрэбам беларусаў, а не вузкапартыйным інтарэсам або знешняму ўплыву ўрадаў іншых краін”.
Галасаванне па кандыдатурах Мельнікавай і Гліннік будзе адбывацца на працягу 24 гадзін у спецыяльным тэлеграм-канале КР. Такім чынам, яго вынікі будуць вядомыя ўвечары 11 ліпеня.
На выбарах у КР трэцяга склікання, якія прайшлі 25-27 траўня, прагаласавала 6.723 чалавекі. Спіс “Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду” паказаў найлепшы вынік сярод 11 кааліцый — 2.358 галасоў (28 мандатаў). “Еўрапейскі выбар” мае 8 мандатаў. Агулам у склад КР было абрана 80 чалавек.
Спікерам КР другога склікання быў палітолаг Андрэй Ягораў. Яго блок, створаны з былым рэстаратарам Вадзімам Пракоп’евым, стаў на выбарах другім (13 мандатаў).


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа першы тыдзень снежня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 39 спробаў нелегальнага пераходу на сваю тэрыторыю з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЦіханоўская наведае цырымонію ўручэння Нобелеўскай прэміі міруМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаДэмсілы працуюць над "Еўрапейскай дарожнай картай для Беларусі" — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ 2026 годзе ЕС выдзеліць 30 млн еўра на дапамогу народу Беларусі — еўракамісар Кос (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваДамовы саюзнага страхавання транспартных сродкаў заключылі больш за 40 тыс. аўтаўладальнікаў — Мінфін (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаКампартыя В'етнама кантралюе пытанне адкрыцця ў 2026 годзе лініі па зборцы трактароў МТЗ — ВальфовічМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

