Amnesty International запатрабавала “неадкладнага і безумоўнага” вызвалення Бяляцкага і яго калег
12 ліпеня, Позірк. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі, асуджаны па палітычна матываванай справе, павінен быць вызвалены, гаворыцца ў заяве дырэктара праваабарончай арганізацыі Amnesty International па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі Мары Стразерс.
“Рыхтуючыся адзначыць тры гады з дня затрымання Алеся Бяляцкага і яго калег, мы па-ранейшаму глыбока занепакоеныя іх дабрабытам. Мы яшчэ раз патрабуем іх неадкладнага і безумоўнага вызвалення і настойліва просім даць ім неадкладны доступ да належнай медыцынскай дапамогі, а таксама адвакатаў і сваякоў”, — адзначае Стразерс.
На яе думку, беларускія праваабаронцы, якія знаходзяцца ў няволі, зазналі пераслед за тое, што яны “рэалізавалі свае правы на свабоду выказвання меркаванняў і асацыяцый і распачалі жыццёва важную працу ў абароне правоў чалавека”.
Абвінавачванні ў кантрабандзе і фінансаванні дзейнасці, якая парушае грамадскі парадак, яна назвала “беспадстаўнымі”, а абвінаваўчыя прысуды — “сур’ёзнай судовай памылкай”.
“Іх утрыманне пад вартай з’яўляецца нічым іншым, як абуральным злоўжываннем сістэмай крымінальнага правасуддзя, накіраваным на падаўленне іншадумства і грамадзянскай супольнасці ў Беларусі”, — гаворыцца ў заяве.
3 сакавіка 2023 года заснавальнік і кіраўнік праваабарончага цэнтра “Вясна” Бяляцкі быў прыгавораны да 10 гадоў пазбаўлення волі, яго намеснік і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Валянцін Стэфановіч — да 9, каардынатар кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзімір Лабковіч — да 7. Праваабаронца Зміцер Салаўёў, які знаходзіцца за мяжой, завочна асуджаны па гэтай справе на 8 гадоў зняволення.
21 снежня мінулага года міжнародная юрыдычная група, якая займаецца сітуацыяй з Бяляцкім, падала петыцыю ў працоўную групу ААН па адвольных затрыманнях. На думку юрыстаў, праваабаронцу пратрымалі “без якіх-небудзь юрыдычных падстаў” 17 месяцаў, перш чым ён паўстаў перад судом. Акрамя таго, судовы працэс “быў азмрочаны абуральнымі парушэннямі належнай прававой працэдуры”.
Адзначалася таксама, што “з моманту арышту ў ліпені 2021 года Бяляцкі мае вельмі абмежаваныя зносіны са сваёй сям’ёй, адвакатам і навакольным светам”.
У 2022 годзе Бяляцкі стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру. 10 снежня ў Осла прэмія была ўручана яго жонцы. На цырымоніі таксама прысутнічала дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
Па рашэнні Нобелеўскага камітэта прэмія была падзеленая паміж праваабаронцамі: Бяляцкім, украінскім Цэнтрам грамадзянскіх свабод і расійскім таварыствам “Мемарыял”.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка