Мадура запрасіў Лукашэнку ў Венесуэлу
16 ліпеня, Позірк. Наведаць Венесуэлу запрасіў Аляксандра Лукашэнку прэзідэнт гэтай паўднёваамерыканскай краіны Нікалас Мадура, вынікае з паведамлення прэс-службы Савета міністраў Беларусі.
“Перадайце прэзідэнту Лукашэнку наступнае: я буду чакаць яго тут з вельмі добрым абедам, і ўсё, што ён будзе каштаваць, — усё будзе мясцовай вытворчасці”, — заявіў ён 15 ліпеня ў Каракасе на сустрэчы з беларускім прэм’ер-міністрам Раманам Галоўчанкам.
Кіраўнік урада Беларусі прывёз Мадуру “самыя цёплыя словы падтрымкі і ўпэўненасці ў перамозе” на прэзідэнцкіх выбарах (павінны прайсці 28 ліпеня) ад Лукашэнкі.
Паводле слоў Галоўчанкі, Беларусь і Венесуэла знаходзяцца “ў вельмі няпростай абстаноўцы” праз абмежавальныя меры. У той жа час, сцвярджае ён, “проста зараз” назіраецца “станоўчы эфект ад гэтых санкцый”, які выяўляецца ў “росце прамысловай вытворчасці, асваенні новых сектараў эканомікі, пабудове ўласнай, незалежнай навуковай, прамысловай базы”.
На сустрэчы з віцэ-прэзідэнтам — міністрам планавання Рыкарда Менендэсам Галоўчанка заявіў, што Венесуэла “заўсёды займала і працягвае займаць асаблівае месца” ў структуры знешнепалітычных і эканамічных інтарэсаў Беларусі. Ён лічыць важным у “складаныя часы геапалітычнай напружанасці, сусветнай турбулентнасці” захаваць “атмасферу дружбы, даверу і ўзаемадапамогі”.
“Абедзве нашы краіны знаходзяцца сёння пад сур’ёзным прыгнётам і ўздзеяннем знешніх незаконных санкцый, — сказаў беларускі прэм’ер. — Гэтыя інструменты не маюць ніякага дачынення ні да інтарэсаў дэмакратыі, ні да правоў чалавека, ані да нечага яшчэ, чым фальшыва прыкрываюцца заходнія лідары. Іх мэта адна — падпарадкаваць тыя краіны і народы, якія адважваюцца праводзіць незалежны курс у знешняй і ўнутранай палітыцы”.
Паводле слоў Галоўчанкі, у Мінск і Каракас сумесна рэалізоўвалі “знакавыя для Венесуэлы праекты ў прамысловасці, будаўніцтве, сельскай гаспадарцы, ваенна-тэхнічнай сферы”. Некаторыя з іх “у апошнія гады былі пастаўлены на паўзу”, таму адна з мэт візіту беларускай дэлегацыі заключаецца ў тым, каб “знайсці механізмы, якія б дазволілі перазапусціць найважнейшыя для венесуэльскай эканомікі праекты”.
“Калі з нейкіх прычын ранейшая мадэль (у першую чаргу фінансавая) іх рэалізацыі працаваць не можа, трэба знайсці іншую, — сказаў прэм’ер. — Мы сёння абмеркавалі магчымасць нарошчвання аб’ёмаў паставак тавараў, прычым паставак узаемных. У Беларусі зацікаўленыя ў венесуэльскіх таварах — нас вельмі цікавіць ваша брыкетаванае жалеза, алюміній, кава, какава-бабы і гэтак далей. Мы можам прапанаваць узаемную тую тэхніку і тыя тавары, што патрэбныя Венесуэле”.
На брыфінгу па выніках сустрэчы з венесуэльскімі чыноўнікамі Галоўчанка заявіў, што бакі “акрэслілі крокі па перазапуску сумесных праектаў”, прынятыя “канкрэтныя рашэнні, якія павінны быць рэалізаваныя ў найбліжэйшы час”.
“Яны лягуць у аснову стратэгічнага плана развіцця двухбаковых стасункаў на найбліжэйшыя 10 гадоў, якія, мы спадзяемся, зацвердзяць прэзідэнты нашых краін. Мы мае абсалютна ўсё, каб гандлёва-эканамічныя стасункі выйшлі на новы ўзровень”, — сказаў кіраўнік беларускага ўрада.
Мінск спадзяецца на перамогу Мадуры на выбарах прэзідэнта Венесуэлы і чакае яго візіту
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка