Намеснік кіраўніка МЗС Амбразевіч паскардзіўся ў Савеце бяспекі ААН на нежаданне Польшчы супрацоўнічаць па сітуацыі на мяжы
16 ліпеня, Позірк. Краіны Захаду адмаўляюцца ад супрацоўніцтва з Беларуссю, робячы стаўку на “прымус да ўзаемадзеяння” на навязаных імі “ўмовах і правілах”, заявіў намеснік міністра замежных спраў Юрый Амбразевіч 16 ліпеня на пасяджэнні Савета бяспекі ААН у Нью-Ёрку.
Паводле яго слоў, якія перадае прэс-служба МЗС, Польшча на мяжы з Беларуссю развязала “сапраўдную вайну супраць мігрантаў з паўднёвых краін з дзесяткамі забітых і сотнямі скалечаных людзей”.
“Пастаянныя прапановы” Мінска аб супрацоўніцтве ў пытанні нелегальнай міграцыі Варшавай ігнаруюцца, сказаў Амбразевіч. На яго думку, польскія ўлады разумеюць неабходнасць узаемадзеяння, бо “толькі супольныя намаганні дазволяць эфектыўна змагацца са злачынцамі, якія эксплуатуюць няшчасных мігрантаў на іх шляху са сваіх краін у Заходнюю Еўропу, перш за ўсё ў Германію”.
“Чаго вартае ўсвядомленая забарона Літвой транзіту беларускіх угнаенняў праз літоўскія парты ў краіны Афрыкі і Азіі? Або адмова Вільнюса ад гатоўнасці Мінска да транзіту ўкраінскага збожжа ў тыя ж краіны. Сюды варта ўспомніць і забарону краін Еўрапейскага саюза на авіязносіны з Рэспублікай Беларусь”, — адзначыў намеснік кіраўніка МЗС.
Амбразевіч заявіў, што ў Мінску прытрымліваюцца стратэгіі “шматпалярнасці і шматбаковасці абнаўлення сістэмы міжнародных адносін”, якая абапіраецца на нормы “міжнароднага права, няўхільнае выкананне прынцыпу непадзельнасці бяспекі, павагу разнастайнасці шляхоў развіцця кожнай дзяржавы, раўнапраўнае супрацоўніцтва ўсіх членаў міжнароднай супольнасці”.
16 ліпеня, выступаючы ў Мінску на цырымоніі ўшанавання выпускнікоў вайсковых ВНУ і вышэйшага афіцэрскага складу, Аляксандр Лукашэнка сярод іншага заявіў, што ўлады ў Мінску прапануюць урэгуляваць адносіны з Польшчай і Літвой. “Але пакуль узаемнасці не бачым. Таму нам даводзіцца вуха трымаць востра і порах трымаць сухім на Паўночна-Заходнім і заходнім напрамках”, — сказаў ён.
15 ліпеня міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў абвінаваціў Польшчу ў нежаданні развязваць праблему на мяжы з Беларуссю.
“Мяч на польскім баку, — сказаў ён. — Мы гатовыя да дыялогу, і прэзідэнт на гэта настроены. Але, відаць, польскаму боку не вельмі цікава вырашэнне гэтага пытання. І, напэўна, у яго планах працяг нагнятання напружанасці на мяжы”.
Да Варшавы, паводле слоў кіраўніка МЗС, даведзена, што Беларусь гатовая “прыняць любую польскую дэлегацыю, любых польскіх экспертаў, спецыялістаў, прадстаўнікоў кіраўніцтва для таго, каб разам паглядзець сітуацыю на мяжы”.
Лукашэнка, выступаючы 2 ліпеня на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню незалежнасці, у чарговы раз заявіў, што нелегальныя мігранты ідуць у Еўрасаюз, таму што іх туды “паклікалі”, у Беларусі іх “лавіць не будуць”.
З вясны 2021 года на мяжы Беларусі і ЕС працягваецца міграцыйны крызіс, які ўлады Польшчы і краін Балтыі называюць “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
13 чэрвеня на польска-беларускай мяжы пачала дзейнічаць буферная зона, пакуль тэрмін вызначаны ў 90 дзён. Паводле інфармацыі МУС Польшчы, дзякуючы ёй колькасць спробаў парушэння мяжы скарацілася прыкладна на траціну.
26 чэрвеня прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда па выніках праведзенай у Пекіне сустрэчы са старшынём КНР Сі Цзіньпінам, адзначыў, што “гібрыдная атака” на беларуска-польскай мяжы стала перашкодай для рэалізацыі кітайскай ініцыятывы “Адзін пояс — адзін шлях”. Днём раней МЗС Кітая заявіла, што разлічвае на паважлівыя ўзаемаадносіны Польшчы і Беларусі і вырашэнне праблемы на мяжы “шляхам кансультацый”.
Паводле слоў кіраўніка МЗС Польшчы Радаслава Сікорскага, Варшава разглядае магчымасць закрыцця ўсіх пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю — для грузаў, але не людзей.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 верасня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
Асуджаны за "спробу захопу ўлады" Юрый Зянковіч звярнуўся да Лукашэнкі з просьбай аб памілаванні
- Палітыка
У Пінску за “ўдзел у пратэстах” будуць судзіць журналіста Яўгена Мікалаевіча
- ПалітыкаКачанава запрасіла ў Беларусь кіраўніцтва УгандыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
На волю выйшла палітзняволеная Вольга Залатар
- Палітыка
У Савеце Еўропы заклікалі Грузію перагледзець забарону на ўезд беларускаму журналісту Андрэю Мялешку
Сілавікі правялі масавыя затрыманні ў Глыбокім і Століне
- Грамадства, ПалітыкаКраіны ЕС фіксуюць амаль на 40% больш спробаў нелегальнай міграцыі з беларускай тэрыторыі, чым у жніўніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Ціханоўская: Дапамога рэпрэсаваным не замяняе працу па вызваленні палітвязняў
- ПалітыкаЦіханоўская: Дапамога рэпрэсаваным не замяняе працу па вызваленні палітвязняў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаНа фоне імкнення ўладаў скараціць імпарт памідораў у міжсезонне іх ураджайнасць у цяпліцах знізіласяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Лукашэнка праз 13 гадоў зноў назваў "паняццямі" міжнародныя стандарты правядзення выбараў
- ЭканомікаЗнешняя крэдыторская запазычанасць арганізацый за 12 месяцаў вырасла на 22,6% — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаНацбанк другі месяц не мяняе разліковыя велічыні стандартнай рызыкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
У жніўні і з пачатку верасня на беларускіх метэастанцыях зафіксавана больш за 240 тэмпературных рэкордаў
- Палітыка
Еўрапарламент заклікаў ЕС пашырыць санкцыі і працаваць над прыцягненнем рэжыму Лукашэнкі да адказнасці
- ПалітыкаВячорка: Еўрапарламент даў моцны сігнал Лукашэнку, што свет не забываецца на палітвязняўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаБудаўніцтва жылля з дзяржпадтрымкай для тых, хто мае патрэбу, скарацілася на 22,6%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаДолар і юань падаражэлі на біржавых таргах 19 верасняМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб становішчы палітвязняў у Беларусі
- Палітыка
Ціханоўская намінуе на пасаду прадстаўніка АПК па сацыяльнай палітыцы Вольгу Зазулінскую
- ГрамадстваУ жніўні і з пачатку верасня на беларускіх метэастанцыях зафіксавана больш за 240 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
Ціханоўская: Бел-чырвона-белы сцяг ізноў будзе лунаць над нашай краінай як сімвал вольнай Беларусі
- Палітыка
Еўрапарламент абмеркаваў рэзалюцыю аб становішчы палітвязняў у Беларусі
- ПалітыкаЕўрапарламент абмеркаваў рэзалюцыю аб становішчы палітвязняў у Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18 верасня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаСікорскі назваў уручаную Латушку прэмію імя Валенсы "выражэннем падтрымкі дэмакратычных памкненняў беларусаў"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
Грамадзянін Латвіі Асарс затрыманы за ўвоз у Беларусь амфетаміну — ДМК
- Палітыка
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ сем чалавек
- ЭканомікаПры адмене цэнавага кантролю інфляцыя не перавысіць 10% — эксперт BEROC ХарытончыкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+