Былы кіраўнік справамі Лукашэнкі Мікалай Дамашкевіч памёр ва ўзросце 74 гадоў
17 ліпеня, Позірк. Былы кіраўнік спраў прэзідэнта Беларусі Мікалай Дамашкевіч памёр ва ўзросце 74 гадоў.
Аляксандр Лукашэнка, як паведамляе яго прэс-служба, выказаў спачуванні з нагоды смерці свайго былога падначаленага. У адпаведным тэксце адзначаецца, што “патрабавальныя адносіны да справы і актыўная грамадзянская пазіцыя заўсёды складалі аснову высокіх вынікаў на самых адказных участках” прафесійнай дзейнасці Дамашкевіча.
Мікалай Дамашкевіч нарадзіўся 4 верасня 1949 года ў Жыткавічах (Гомельская вобласць).
У 1992–1995 гадах быў галоўным кантралёрам інспекцыі Віцебскай вобласці кантрольнай палаты Беларусі. У 1995–1996 гадах займаў пасаду начальніка прэзідэнцкай Службы кантролю, затым — старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю.
Дамашкевіч кіраваў Мінаблвыканкам у 1998–2007 гадах. У 2007–2009 гадах узначальваў Упраўленне справамі прэзідэнта, у кастрычніку 2010 года быў прызначаны памочнікам Лукашэнкі па Віцебскай вобласці. Знаходзіўся ў адстаўцы з верасня 2014 года.
У 1990–1995 гадах Дамашкевіч быў дэпутатам Вярхоўнага савета, пазней — членам Савета Рэспублікі.

- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаДа 2030 года плануецца павялічыць тэмпы рэканструкцыі электрасетак больш чым у 1,5 раза — міністр энергетыкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУпершыню за восем гадоў у Беларусі чакаюцца 30-градусныя маразы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа тры кварталы 2025 года Грузія выслала пяць беларускіх грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваЗа двое сутак у Магілёве і Жлобіне выпала больш за месячную норму ападкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка


