МНС: У Мінску ліўнем падтоплена 38 участкаў дарог

18 ліпеня, Позірк. Па стане на 13:00 ліўнем у Мінску было падтоплена 38 участкаў дарог, паркінг, адзін будынак і два падземныя пераходы, паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
“Найбольш складаным участкам” ведамства назвала раён станцыі метро “Парк Чалюскінцаў”, рух на якой быў прыпынены. “На месцы працуюць ратавальнікі. Пры дапамозе мотапомп яны праводзяць работы па адпампоўцы вады”, — гаворыцца ў паведамленні МНС. Да гэтага моманту праца станцыі адноўленая.
Акрамя гэтага, адзначае МНС, зачынены вестыбюль на станцыі метро “Усход”.
Таксама ў месцах падтапленняў працуе тэхніка Рэмаўтадара.
Як паведамлялася, праз непагадзь у сталіцы была паралізаваная праца 46 маршрутаў грамадскага транспарту: 24 тралейбусных, 16 аўтобусных і 6 трамвайных.
Вада затапіла розныя ўчасткі амаль 30 вуліц і праспектаў, уключаючы Незалежнасці і Пераможцаў. У асноўным непагадзь закранула паўночную палову горада і цэнтр.
Дынаміка радарнай карты сведчыць, што ў бліжэйшы час моцны дождж не спыніцца.
На 18 ліпеня Белгідрамет прагназаваў у Мінску кароткачасовы дождж з верагоднасцю 70–80% (кароткачасовым лічыцца дождж працягласцю да трох гадзін), штармавое папярэджанне не выпускалася.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларускі касцёл з надзеяй глядзіць на пантыфікат Ільва XIV — святар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года Беларусь і Расія былі аўтсайдарамі ў ЕАЭС па росце сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- КДБ дадаў у "спіс тэрарыстаў" яшчэ дзесяць чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваУ Баранавічах перакрыты рэкорд холаду амаль паўвекавой даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаГрузія не ўпусціла назад яшчэ аднаго актывіста беларускай дыяспарыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаЗа траціну 2025 года фізічныя асобы прадалі валюты амаль на 238 млн долараў больш, чым набылі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка