Белстат: Інвестыцыі ў асноўны капітал у першым паўгоддзі выраслі на 20,1%
22 ліпеня, Позірк. Інвестыцыі ў асноўны капітал Беларусі ў студзені — чэрвені 2024 года склалі 18 млрд рублёў, гэта на 20,1% больш, чым у першым паўгоддзі 2023-га (14,9 млрд), сведчаць даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
У студзені інвестыцыі ў асноўны капітал склалі 2,3 млрд рублёў (2 млрд; на 15% больш, чым у першым месяцы 2023-га), студзені — лютым — 4,7 млрд (4 млрд; +17,5%), у першым квартале — 7,8 млрд (6,7 млрд; +16,4%), студзені — красавіку — 10,9 млрд (8,9 млрд; +22,5%), студзені — траўні — 14 млрд (11,4 млрд; +49,1%).
На прадпрыемствы Мінскай вобласці прыпала 24,3% укладанняў (-0,1 працэнтнага пункта да студзеня — траўня 2023-га). Далей ідуць Мінск — 20,1% (+0,7 п.п.), Брэсцкая вобласць — 13,4% (-0,2 п.п.), Гомельская — 13% (-0,3 п.п.), Гродзенская — 10,8% (-0,2 п.п.), Віцебская — 9,3% (-0,2% п.п.) і Магілёўская — 9% (+0,2 п.п.).
У асноўны капітал прыватных кампаній паступіла 52,1% інвестыцый (+0,1 п.п.), дзяржпрадпрыемстваў — 43,1% (-0,9 п.п.), замежных арганізацый — 4,8% (+1,2 п.п.).
У тэхналагічнай структуры лідарам стала сфера будаўніча-мантажных работ, на якую прыпала 48% усіх інвестыцый (+0,4 п.п.). З катэгорыяй “Машыны, абсталяванне, транспартныя сродкі” было звязана 39,1% укладанняў (-0,1 п.п.).
Паводле даных Белстата, за 2023 год у асноўны капітал у Беларусі было ўкладзена 35,7 млрд рублёў — на 28,4% больш, чым за аналагічны перыяд 2022-га (27,8 млрд).
Летась у рэальны сектар эканомікі Беларусі замежныя інвестары ўклалі 7,7 млрд долараў.
Асноўнымі інвестарамі сталі суб’екты гаспадарання Расіі (66,7% усіх інвестыцый) і Кіпра (14,7%).
Паступленне прамых замежных інвестыцый склала 5,8 млрд долараў (74,8% усяго аб’ёму паступленняў).
Згодна з найважнейшымі прагнознымі (дэ-факта планавымі) параметрамі развіцця краіны на 2024 год, інвестыцыі ў асноўны капітал павінны павялічыцца на 3,9% (да 37 млрд).
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка