Кіраўнік МЗС КНДР заявіла пра агульныя ідэалы і мэты з Беларуссю

24 ліпеня, Позірк. Адкрыць “новую эпоху ў развіцці стасункаў з Беларуссю, арыентаванай на агульныя ідэалы і мэты”, цвёрда мае намер урад Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі, заявіла міністр замежных спраў КНДР Чхве Сон Хі 23 ліпеня на прыёме ў гонар кіраўніка беларускага знешнепалітычнага міністра Максіма Рыжанкова, які прыбыў ў Пхеньян.
Падрабязнасцяў перагавораў СМІ Паўночнай Карэі не прыводзяць. Паведамляецца толькі наступнае — кіраўнік МЗС Беларусі, спаслаўшыся на пазіцыю Аляксандра Лукашэнкі і паўночнакарэйскага лідара Кім Чэн Ына, заявіў, што стасункі паміж краінамі павінны развівацца “на аснове ўзаемнага даверу, павагі і разумення”.
Візіт Рыжанкова ў КНДР праходзіць 23–25 ліпеня. Ён заяўлены як візіт у адказ. У сакавіку 2015 года Беларусь наведваў міністр замежных спраў Паўночнай Карэі, якім на той момант быў Ры Су Ён.
Перад адпраўленнем у КНДР Рыжанкоў сустрэўся з амбасадарам Кітая ў Беларусі. У інфармацыі аб прыбыцці беларускага міністра ў Пхеньян паведамлялася, што ён прыляцеў рэйсам з Пекіна.
Сёлета ў красавіку ў рамках “планавых палітычных кансультацый” паміж знешнепалітычнымі ведамствамі дзвюх краін Пхеньян наведваў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Яўген Шастакоў.
18 студзеня папярэдні кіраўнік МЗС Сяргей Алейнік (сышоў з пасады 27 чэрвеня) абмеркаваў “паглыбленне супрацы” з намеснікам міністра замежных спраў Паўночнай Карэі Кімам Сонгам Жыёнгам. Сустрэча адбылася на палях саміту Руху Недалучэння ў Кампале (Уганда).
Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 9 верасня 2023 года кіраўніка Паўночнай Карэі Кім Чэн Ына з Днём утварэння КНДР, заявіў, што “кантакты Мінска і Пхеньяна ў розных галінах працягнуць умацоўвацца, робячы важкі ўнёсак у пабудову больш справядлівага і бесканфліктнага свету, набліжаючы пераход міжнароднай сістэмы да шматпалярнага парадку”.
На перагаворах з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным летась 15 верасня ў Сочы Лукашэнка выказаў меркаванне, што РФ, Беларусь і КНДР маглі б “падумаць пра супрацу недзе на траіх”.

- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВільнюскі саміт асудзіў Беларусь за дапамогу РФ нароўні з КНДР і ІранамМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаТравень стаў рэкордным месяцам ад пачатку года паводле колькасці спробаў нелегалаў трапіць з Беларусі ў ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПерапад тэмператур у меншай ступені паўплываў на расліны ва ўгноеных глебах — Інстытут меліярацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ свеце адбылося 3–5 цыклаў рэканструкцыі меліярацыйных сістэм, у Беларусі спрабуюць правесці першы — МінсельгасхарчМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВячорка: Наўроцкі цудоўна ведае беларускую сітуацыю і разумее важнасць Беларусі для ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаКарбалевіч: У пытанні Беларусі сярод польскіх палітыкаў існуе кансэнсус (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАбранне новага прэзідэнта Польшчы не прывядзе да неадкладных наступстваў для Беларусі, лічыць ШрайбманМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+