Працадаўцы ў Літве з 1 жніўня будуць плаціць дзяржпошліну пры найманні замежнікаў

28 ліпеня, Позірк. Працадаўцы ў Літве, якія жадаюць працаўладкаваць замежнікаў, будуць абавязаныя заплаціць дзяржаўную пошліну за хадайніцтвы аб выдачы або абмене часовага віду на жыхарства такіх супрацоўнікаў, а таксама выдачы ім нацыянальнай візы, паведамляе Дэпартамент міграцыі пры Міністэрстве ўнутраных спраў гэтай балтыйскай краіны.
Акрамя гэтага, як заяўляецца, пошліна будзе збірацца пры змене замежнікам працадаўцы.
“З 1 жніўня памер такога збору складзе 50 еўра за кожную запоўненую электронную пісьмовую форму”, — удакладняе міграцыйная служба.
Падкрэсліваецца, што згаданая плата прадугледжаная прынятымі ўрадам папраўкамі ў пастанову “Аб зацвярджэнні пераліку канкрэтных сум дзяржаўнай пошліны і правілаў выплаты і вяртання дзяржаўнай пошліны”.
Гэтая норма распаўсюджваецца на “ўсе выпадкі запрашэння замежніка. у Літву на працу”, гаворыцца ў паведамленні ведамства.
Пры гэтым дзяржпошліна не будзе спаганяцца пры працаўладкаванні замежнікаў выкладчыкамі, навуковымі работнікамі, прафесійнымі спартсменамі, артыстамі, журналістамі, кіраўнікамі дзяржустаноў, рэлігійнымі служыцелямі.
Вызваляюцца ад выплаты збораў таксама ВНУ пры прыёме на вучобу замежных студэнтаў і праграмы валанцёрскай дзейнасці.
Паводле звестак Дэпартамента міграцыі пры МУС Літвы, на 1 ліпеня ў гэтай краіне пражывала 62.535 грамадзян Беларусі.
На 1 студзеня іх было 62.167. Такім чынам, за паўгода беларуская дыяспара — другая ў краіне па колькасці — вырасла на 0,6%.
Самая шматлікая нацыянальная група замежнікаў у Літве — украінцы, іх налічвалаася 76.145. Міграцыйная служба адзначала, што з іх амаль 44.000 — “уцекачы, якія ратуюцца ад расійскай агрэсіі і на якіх распаўсюджваецца дзеянне ўведзенага ЕС механізму часовай абароны”.
Трэцяя па велічыні дыяспара ў Літве — расіяне (на 1 ліпеня — 15.536; -2,2% у параўнанні з 1 студзеня), чацвёртая — узбекі (10.200; +24,4%), пятая — таджыкі (каля 7.000; +22,8%).
На пачатак другога паўгоддзя ў літоўскай дзяржаве пражывала 221.285 замежнікаў, за паўгода іх колькасць зменшылася на 0,3%.
- АнонсыАнонсы падзей на 2 лютага — 30 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаЗа 2025 год банкі ў Беларусі павялічылі прыбытак амаль на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла на 12% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа 2025 год працэнтныя стаўкі па крэдытах выраслі на 0,61 п.п. — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць дзяржсектара па крэдытах за год вырасла ў 10 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка


