МНС: Ад непагадзі пацярпела 8 населеных пунктаў, упала 316 дрэў

30 ліпеня, Позірк. Праз навальнічны фронт і вецер з парывамі да 26 метраў на секунду ў сямі раёнах Беларусі пацярпела 8 населеных пунктаў (Гродзенская вобласць — 4, Мінская — 3, Магілёўская — 1), паведамляе прэс-служба МНС пра наступствы непагадзі 29 ліпеня.
Паводле інфармацыі ведамства, стыхія пашкодзіла дахі шасці дамоў і двух аб’ектаў сацкультбыту, вядуцца аднаўленчыя работы.
Зафіксавана 316 выпадкаў падзення дрэў: у Мінску — 52, Гродзенскай вобласці — 137, Мінскай — 58, Брэсцкай — 29, Магілёўскай — 18, Гомельскай — 15, Віцебскай — 7.
Паваленыя дрэвы пашкодзілі 15 аўтамабіляў (у Мінску — 8, Гродзенскай вобласці — 4, Магілёўскай — 2, Гомельскай — 1).
“Ратавальнікі працягваюць работы па аказанні дапамогі і вядуць маніторынг аператыўнай абстаноўкі ў сувязі з праходжаннем моцнага ветру і навальніц па тэрыторыі рэспублікі. Дажджы і моцны вецер парывамі да 20 м/с захоўваюцца і сёння”, — папярэджвае МНС.
Непагадзь 29 ліпеня парушыла электразабеспячэнне 1.917 населеных пунктаў Беларусі, абясточыла 6.168 трансфарматарных падстанцый, 171 ферму, 24 кацельні. На 6:00 30 ліпеня аднаўленчыя работы працягваліся ў 48 паселішчах.
Раней МНС паведаміла пра двух пацярпелых ад наступстваў стыхіі.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю прамежкавымі таварамі за год павялічылася ў 1,6 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваУ Мінску, Магілёве і яшчэ дзевяці гарадах мінулым днём абнавіліся рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка