Ціханоўская падтрымала пратэстоўцаў у Венесуэле
30 ліпеня, Позірк. Словы падтрымкі “адважнаму народу Венесуэлы”, які патрабуе сумленнага падліку галасоў на прэзідэнцкіх выбарах, выказала дэмакратычны лідар Беларусі Святлана Ціханоўская на сваёй старонцы ў сацсетцы Х.
Палітык нагадала, што “ў 2020 годзе беларусы таксама прагаласавалі за дэмакратычныя перамены, і сотні тысяч людзей выйшлі на вуліцы на знак пратэсту супраць таго, што дыктатар скраў <…> галасы”.
За дзень да таго Ціханоўская ўжо праводзіла паралель паміж выбарамі 2020 года ў Беларусі, калі беларусы “прагаласавалі за перамены і свабоду”, і падзеямі ў Венесуэле. Дэмлідар напісала, што на “гістарычных выбарах у нядзелю народ Венесуэлы выразна выказаўся за дэмакратычныя перамены, і гэты выбар павінен быць пачуты”.
Увечары 29 ліпеня тысячы прыхільнікаў апазіцыі выйшлі на акцыі пратэсту ў гарадах Венесуэлы пасля прэзідэнцкіх выбараў, што прайшлі 28 ліпеня, пераможцам якіх абвешчаны дзейны кіраўнік дзяржавы Нікалас Мадура. Паводле інфармацыі венесуэльскіх СМІ, у Каракасе паліцыя і вайскоўцы прымянілі супраць пратэстуючых слёзатачывы газ і гумовыя кулі.
Згодна з афіцыйнай інфармацыяй, Мадура набраў 51,2% галасоў, нязначна апярэдзіўшы кандыдата ад аб’яднанай апазіцыі — былога дыпламата Эдмунда Гансалеса (44,2%).
Паводле даных незалежных экзітполаў, Гансалеса падтрымала 65% выбаршчыкаў, а Мадуру — ад 14% да 31%, паведаміла агенцтва Reuters. Апазіцыя сцвярджае, што мае копіі бюлетэняў з выбарчых участкаў, якія паказваюць упэўненую перамогу Гансалеса.
Прэзідэнцкія выбары ў Венесуэле — “адны з самых важных выбараў, якія ўвогуле праходзяць у свеце” для Аляксандра Лукашэнкі, але не столькі эканамічна, колькі эмацыйна, “таму што з гэтай краінай яго шмат што звязвае”. Такое меркаванне ў каментарыі “Позірку” выказаў палітычны аналітык Аляксандр Фрыдман.
Аляксандр Лукашэнка ў віншаванні Мадуру заявіў, што Венесуэла пад яго кіраўніцтвам “працягне упэўнена крочыць па шляху ўмацавання свайго суверэнітэту, развіцця кампетэнцый па шматлікіх напрамках”.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваВАК выкарыстоўвае праграмы для распазнання створанага ШІ тэкстуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа год колькасць адсеяных ВАК навуковых работ вырасла на 30%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць атрымальнікаў навуковай ступені ў 2024 годзе вырасла на 3,5% — даныя ВАК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе Беларусь набыла за мяжой тавараў на 5,4 млрд долараў больш, чым прадала (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская сустрэнецца з прэм'ерам, спікерам парламента, кіраўніком МЗС АлбанііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць нанятых на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы за пяць гадоў зменшылася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПаводле хадайніцтва пракуратур суды сістэматычна выносяць рашэнні аб абмежаванні дзеяздольнасці грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка