Мінінфарм вынес папярэджанне “Восьмаму каналу”

2 жніўня, Позірк. Прыватнаму “Восьмаму каналу” вынесена папярэджанне за парушэнне патрабаванняў заканадаўства аб СМІ, паведамляе Міністэрства інфармацыі.
Яно накіравана ТАА “8 канал” за “размяшчэнне ў тэлепраграме матэрыялаў, якія змяшчаюць інфармацыю, распаўсюджванне якой не дапускаецца”.
Падрабязнасці не прыводзяцца.
“Восьмы канал” пачаў вяшчанне ў 1996 годзе ў Мінску. Канал пазіцыянуе сябе як сямейна-забаўляльны.
У студзені ведамства вынесла пісьмовае папярэджанне за невыкананне патрабаванняў заканадаўства заснавальніку беларускай версіі расійскага канала “ТВ 3”, якую транслююць тэлекамунікацыйныя аператары “КОСМАС ТБ” і МТС.
У 2023 годзе па розных падставах папярэджання вынесены рэдакцыі гродзенскай дзяржаўнай радыёстанцыі “Радыё MFM”, мабільнаму аператару А1, тэлеканалу “Europa Plus TV” і “БелМузТВ”.
Пасля двух папярэджанняў на працягу года Мінінфарм можа ініцыяваць ліквідацыю СМІ.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПольшча зафіксавала адну спробу незаконнай міграцыі пасля 10 дзён адсутнасці актыўнасці на мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПрэм'ера фільма Андрэя Куцілы “Лісты” пра рэпрэсіі ў Беларусі адбудзецца на Венецыянскім міжнародным фестываліМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія чатыры месяцы штодня фіксуе спробы мігрантаў пранікнуць з Беларусі на яе тэрыторыю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



