Францыя вітала вызваленне Крыгера і іншых зняволеных у рамках абмену
2 жніўня, Позірк. Францыя “выказвае сваю палёгку” ў сувязі з вызваленнем некалькіх палітычных зняволеных у рамках абмену, паведаміла амбасада гэтай краіны ў Беларусі.
Дыпламаты адзначылі важнасць вызвалення людзей “з улікам умоў, у якіх яны ўтрымліваліся, і рызыкі, якую гэта ўяўляла для іх здароўя”.
Францыя “далучаецца да эмоцый сем’яў і ўрадаў краін-саюзніц” і “аддае належнае мужнасці мужчын і жанчын, якія ў Расіі, як і ў іншых краінах, абараняюць свабоду слова і перакананняў, нягледзячы на звязаныя з гэтым рызыкі”.
Беларусь падключылася да абмену зняволенымі паміж Расеяй і краінамі Захаду, таму што яе пра гэта “папрасілі”, заявіў 2 жніўня Аляксандр Лукашэнка, размаўляючы з мясцовымі жыхарамі падчас паездкі ў Мазырскі раён Гомельскай вобласці.
Асуджаны ў Беларусі на смяротнае пакаранне і затым памілаваны Лукашэнкам Рыка Крыгер вызвалены ў рамках найбуйнейшага за многія гады абмену зняволенымі, які адбыўся паміж Расіяй, ЗША і Германіяй.
Прэс-служба Крамля 1 жніўня паведаміла, што прэзідэнт Уладзімір Пуцін падпісаў указы аб памілаванні Пола Уілана (былы амерыканскі марскі пяхотнік), Эвана Гершковіча (амерыканскі журналіст), Кевіна Ліка (ураджэнец Германіі, пераехаў у РФ з расійскай маці), Дэмуры (Дытэра) Вароніна (расійска-нямецкі палітолаг), Уладзіміра Кара-Мурзы, Алсу Курмашавай, Ліліі Чанышавай, Вадзіма Астаніна, Ясеніі Фадзеевай, Аляксандры Скачыленка, Іллі Яшына, Андрэя Піваварава і Алега Арлова.
У абмен Масква атрымала расіян, асуджаных у ЗША і Еўрасаюзе. Сярод іх супрацоўнік спецслужб Вадзім Красікаў, які атрымаў у Германіі пажыццёвы тэрмін за забойства; прызнаныя вінаватымі ў шпіянажы Арцём і Ганна Дульцавы, якія адбывалі пакаранне ў Славеніі, а таксама Міхаіл Мікушын, Павел Рубцоў, Раман Селязнёў, Уладзіслаў Клюшын, Вадзім Канашчонак.
Офіс Святланы Ціханоўскай не ўдзельнічаў у перамовах аб абмене зняволенымі.
2 жніўня Пуцін па тэлефоне “сардэчна падзякаваў” Лукашэнку за “ўдзел і дапамогу ў працэсе абмену“.
- ЭканомікаУ ЕАЭС запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах у нацвалюце больш за ўсё вырасла ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваПяць дзён запар у Беларусі фіксуюцца гістарычныя рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБазавая інфляцыя ў лютым склала 5,8% — Нацбанк (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваДваццаціградуснае цяпло ў Беларусь прыйшло на чатыры дні раней за ранейшы рэкорд (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаПазіцыя Галоўчанкі можа быць згубнай для фінансавай сістэмы і беларускага рубля, лічыць РаманчукМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка