Прадстаўнік АПК Кабанчук: З 2015 года ва Украіне загінула больш за 60 беларускіх добраахвотнікаў

4 жніўня, Позірк. Пачынаючы з 2015 года “у місіях, задачах, баявых аперацыях па абароне незалежнасці Украіны” загінула больш за 60 беларускіх добраахвотнікаў, паведаміў прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) па абароне і нацыянальнай бяспецы, былы намеснік камандзіра палка Каліноўскага Вадзім Кабанчук 4 жніўня на канферэнцыі “Новая Беларусь” у Вільнюсе.
Паводле сцвярджэння Андрэя Кушнярова, прадстаўленага як дзейны добраахвотнік, “1.300 прыкладна [беларусаў] ужо дэмабілізаваліся за перыяд з 2014 года (даныя на пачатак года)”.
“І прыкладна 350 чалавек у пачатку года ў нас служыла ў розных падраздзяленнях на тэрыторыі Украіны ў УСУ. Гэта прыкладныя крыху лічбы, але даюць агульнае ўяўленне”, — сказаў ён.
Кабанчук атрымаў новую пасаду напярэдадні. Раней яе займаў былы камандзір 38-ай асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады ў Брэсце Валерый Сахашчык.
26 ліпеня ён заявіў аб прыпыненні кантракта з Узброенымі сіламі Украіны.
7 ліпеня стала вядома аб прызначэнні выконваючым абавязкі камандзіра палка Паўла “Дзядзькі” Шурмея. Раней палком камандаваў Дзяніс “Кіт” Прохараў.
22 ліпеня ў тэлеграм-канале ПКК з’явілася заява аб тым, што полк “губляе традыцыйныя элементы самакіравання, якія мелі месца быць з самага пачатку яго стварэння”, новыя ўмовы “пазбавілі магчымасці паўнавартаснага набору рэкрутаў”. Таксама было заяўлена аб нязгодзе з тым, каб лічыць Шурмея выконваючым абавязкі камандзіра.
У інтэрв’ю на ютуб-канале Галоўнага ўпраўлення разведкі Украіны Шурмей заявіў, што рэформы ў палку, якія пачаліся некалькі месяцаў таму, накіраваныя на тое, каб палепшыць баяздольнасць і павялічыць фінансавую празрыстасць.
23 чэрвеня стала вядома, што Прохараў стварае грамадскі рух “Калінаўцы”.
Днём пазней у Кіеве прайшоў брыфінг яго заснавальнікаў. Кабанчук на ім заявіў, што новы рух рух ствараецца не ў адказ на канфлікт у палку, “ды і ў прынцыпе канфлікту як такога няма”.
Батальён імя Кастуся Каліноўскага быў створаны 9 сакавіка 2022 года. 26 сакавіка таго ж года ён увайшоў у склад Узброеных сіл Украіны (УСУ), а 21 траўня было абвешчана аб яго трансфармацыі ў полк.
У Беларусі па факце стварэння ПКК узбуджана крымінальная справа, ён прызнаны “экстрэмісцкім фарміраваннем”, любая дапамога структуры або намер яе аказання, жаданне ўступіць у полк жорстка пераследуецца ўладамі.
- ПалітыкаЛатушка: Асобы, якія планавалі замах на мяне, маглі адначасова займацца ў Польшчы шпіянажамМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12–13 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваЗа 60 гадоў працы Палац шлюбаў зарэгістраваў больш за 220 тыс. шлюбаў з замежнымі грамадзянаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваАйчынныя спецыялісты працуюць над укараненнем скрынінга на СМА — прадстаўнік Мінздароўя (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа год плануецца пабудаваць 4,5 млн квадратных метраў жылля — на 2,3% больш, чым у 2024-мМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваУ Беларусі выдадзена больш за 27 тыс. генетычных пашпартоў — НАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ГрамадстваДоля выдаткаў на адукацыю пры датэрміновым выкарыстанні сямейнага капіталу вырасла з 6% да 13%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю спажывецкімі таварамі за год павялічылася ўтрая (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваБольшасць выбірае шлюбную цырымонію на беларускай мове — прадстаўнік Мінюста (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ГрамадстваКолькасць лекаваных у Беларусі замежнікаў за мінулы год вырасла амаль на 20%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства