Мінск 19:21

Астапенка: Думаем пра стварэнне адзінай сістэмы, якая б працавала на карысць знешняй палітыкі дэмсіл

Архіўнае фота: прэс-служба АПК

5 жніўня, Позірк. Пра магчымасць аб’яднання дзейнасці ініцыятыў, якія прадстаўляюць інтарэсы дэмакратычна настроеных беларусаў за мяжой, заявіў прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) па міжнароднай і еўрапейскай супрацы Уладзімір Астапенка 5 жніўня ў Вільнюсе на дадатковым мерапрыемстве канферэнцыі “Новая Беларусь”.

Дыпламат выказаўся на гэты конт, адказваючы на пытанне пра розніцу паміж “народнымі амбасадамі” — суполкамі беларусаў замежжа, аб’яднанымі ў аднайменную ініцыятыву, і прадстаўніцтвамі беларускіх дэмакратычных сіл за мяжой.

“Сёння мы разумеем, што такое “народныя амбасады” як ініцыятыва рэальна народная, — сказаў ён. — Мы ствараем нашыя прадстаўніцтвы — місіі дэмакратычных сіл за мяжой. Але мы адначасова думаем пра неабходнасць стварэння нейкай адзінай сістэмы, якая б працавала на карысць прыярытэтаў знешняй палітыкі дэмакратычных сіл”.

“Народныя амбасады Беларусі” — ініцыятыва прадстаўнікоў беларускіх дыяспар, якія не прызналі рэжым Аляксандра Лукашэнкі легітымным і вырашылі самастойна прадстаўляць інтарэсы суайчыннікаў за мяжой. Згодна з інфармацыяй на сайце праекта, дзейнічаюць 24 “народныя амбасады” ў 23 краінах (у Велікабрытаніі іх дзве — асобная ў Шатландыі).

Сёлета 28 лютага КДБ прызнаў ініцыятыву “экстрэмісцкім фарміраваннем”. 20 сакавіка Следчы камітэт паведаміў пра маштабную крымінальную справу ў дачыненні да больш чым ста прадстаўнікоў дыяспар.

У інстытуцыяналізаваных дэмакратычных сіл Беларусі маюцца місіі ў Брусэлі і Кіеве, офіс у Чэхіі, аб’яднанае прадстаўніцтва ў Эстоніі і Латвіі. Улады Літвы афіцыйна прызнаюць офіс Ціханоўскай ў Вільнюсе прадстаўніцтвам беларускіх дэмсіл.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: