Ціханоўская: Мы здольныя дабіцца таго, каб больш ніводзін палітвязень не памёр

6 жніўня, Позірк. Мастаку Алесю Пушкіну — “аднаму з самых светлых людзей краіны” — 6 жніўня споўнілася б 59 гадоў, нагадала беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
“Але летась ён памёр ад рук рэжыму, пазбаўлены надзвычай неабходнай яму медыцынскай дапамогі. Мы не можам яго вярнуць, але мы здольныя дабіцца таго, каб больш ніводзін палітвязень не памёр”, — напісала палітык на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.
Не дажыўшы менш за месяц да свайго 58-годдзя, палітвязень Алесь Пушкін памёр 11 ліпеня 2023 года ў бальніцы, куды яго занадта позна прывезлі з гродзенскай турмы № 1. У мужчыны была прабадная язва страўніка, развіўся перытаніт, паліорганная недастатковасць.
Пушкін браў актыўны ўдзел у руху нацыянальнага адраджэння, рэстаўраваў гістарычныя будынкі і распісваў цэрквы, шмат разоў затрымліваўся з палітычных матываў.
У ліпені 1999 года, на пяцігоддзе праўлення Аляксандра Лукашэнкі, мастак правёў перфоманс каля Адміністрацыі прэзідэнта. Ён прывёз да будынку тачку, поўную гною, перакуліў яе на маставую, зверху паклаў партрэт Лукашэнкі і праткнуў яго віламі.
30 сакавіка 2021 года Пушкіна затрымалі пасля вяртання з Кіева. Гэтаму папярэднічала ўзбуджэнне пракуратурай Гродна крымінальнай справы паводле арт. 130 КК (распальванне варожасці) — за “здзяйсненне наўмысных дзеянняў, скіраваных на рэабілітацыю і апраўданне нацызму”. Мастака таксама абвінавацілі паводле арт. 370 (знявага дзяржаўных сімвалаў).
Падставай для крымінальнай справы стаў партрэт дзеяча антысавецкага руху Яўгена Жыхара аўтарства Пушкіна, які экспанаваўся на выставе ў Гродне. У пракуратуры заявілі, што мастак характарызаваў Жыхара як “чалавека з беларускага супраціву, змагара з бальшавікамі, чым услаўляў і ўхваляў яго дзеянні”.
30 сакавіка 2022 года Мінскі гарадскі суд (суддзя Алена Шылько) прыгаварыў Пушкіна да 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. Працэс быў закрытым.
На адным з пасяджэнняў палітвязень парэзаў сабе жывот на знак пратэсту супраць таго, што адбываецца ў судзе, за гэта яго змясцілі ў карцар.
У лістападзе 2022 года яму пастрожылі рэжым і перавялі з івацэвіцкай калоніі “Ваўчыныя норы” ў гродзенскую турму № 1.
- Палітыка
- ГрамадстваЛік рахункаў "Сямейны капітал" за год павялічыўся на 6,6%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ГрамадстваУ Беларусі зафіксаваны першы выпадак гібелі дзіцяці ад вэйпа — МУС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаСёмы месяц запар назіраецца запаволенне росту прамысловай вытворчасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаРэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва ў студзені выраслі на 13,8% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, ЭканомікаМінск прапануе Бенгазі супрацоўніцтва ў перапрацоўцы нафты і збожжаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПольшча зафіксавала рэкордную за амаль паўгода колькасць спробаў незаконнай міграцыі з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка