Польшча не будзе забараняць уезд аўто на беларускіх нумарах, пацвердзіў намеснік кіраўніка МЗС

6 жніўня, Позірк. Варшава магла б, але не плануе ўводзіць забарону на ўезд легкавых аўтамабіляў на беларускіх нумарах, паколькі падзяляе рэжым Аляксандра Лукашэнкі і простых грамадзян Беларусі, заявіў намеснік міністра замежных спраў Польшчы Анджэй Шэйна ў эфіры PolskieRadio24.
“Мы не хочам, каб санкцыі, якія павінны тычыцца беларускага (а таксама расійскага) рэжыму, закранулі простых грамадзян, большая частка якіх, наколькі нам вядома, хацела б жыць у дэмакратычнай краіне і быць часткай заходняй супольнасці”, — падкрэсліў чыноўнік.
Разам з тым, паводле яго слоў, Варшава можа закрыць усе пункты пропуску, калі сітуацыя на мяжы зноў пагоршыцца. Такім чынам, падкрэсліў намеснік міністра, Польшча “мае інструменты і не бяззбройная” ў перамовах з рэжымам Лукашэнкі, іх эфект праяўляецца, напрыклад, у змяншэнні колькасці спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з боку Беларусі.
22 ліпеня Шэйна ў інтэрв’ю Radio ZET агучыў “канкрэтныя ўмовы для Беларусі”, калі яна “хоча нармалізаваць стасункі”. Гаворка пра “спыненне гібрыдных атак [з дапамогай мігрантаў, якія спрабуюць незаконна перасекчы мяжу], выдачу забойцы польскага салдата, вызваленне зняволеных палякаў”.
Пра тое, што Варшава не плануе абмяжоўваць уезд асабістых аўтамабіляў з беларускай рэгістрацыяй, 26 ліпеня прэс-служба Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) паведамляла па выніках тэлефоннай размовы намесніка кіраўніцы АПК Паўла Латушкі з міністрам замежных спраў Польшчы Радославам Сікорскім. Гутарка, як было заяўлена, адбылася з ініцыятывы польскага чыноўніка.
29 чэрвеня Савет Еўрасаюза прыняў новыя абмежавальныя меры эканамічнага характару ў дачыненні да Беларусі ў сувязі з удзелам рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны. Сярод іншага была пашырана забарона на перавозку грузаў аўтатранспартам па тэрыторыі ЕС прычэпамі і паўпрычэпамі з беларускай рэгістрацыяй, у тым ліку пры перавозцы грузавікамі, зарэгістраванымі не ў Беларусі.
З 16 ліпеня асобам на легкавых аўтамабілях з беларускімі нумарамі забаронена ўязджаць у ЕС праз пункты пропуску на мяжы Латвіі з Беларуссю і Расіяй, з 18 ліпеня — праз Літву (да 16 жніўня дзейнічае адтэрміноўка для прыватных асоб, якія не выкарыстоўваюць аўтамабіль у камерцыйных мэтах). Аналагічную забарону ўвяла Эстонія.

- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВільнюскі саміт асудзіў Беларусь за дапамогу РФ нароўні з КНДР і ІранамМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаТравень стаў рэкордным месяцам ад пачатку года паводле колькасці спробаў нелегалаў трапіць з Беларусі ў ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПерапад тэмператур у меншай ступені паўплываў на расліны ва ўгноеных глебах — Інстытут меліярацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ свеце адбылося 3–5 цыклаў рэканструкцыі меліярацыйных сістэм, у Беларусі спрабуюць правесці першы — МінсельгасхарчМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВячорка: Наўроцкі цудоўна ведае беларускую сітуацыю і разумее важнасць Беларусі для ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаКарбалевіч: У пытанні Беларусі сярод польскіх палітыкаў існуе кансэнсус (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАбранне новага прэзідэнта Польшчы не прывядзе да неадкладных наступстваў для Беларусі, лічыць ШрайбманМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+