Сума наяўных грошай у абароце за месяц вырасла да 3 млрд рублёў — Нацбанк

14 жніўня, Позірк. Сума наяўных грошай у абароце (агрэгат М0) на 1 жніўня 2026 года склала 17 млрд 436,1 млн рублёў, павялічыўшыся за месяц на 610,3 млн (на 1 ліпеня — 16 млрд 825,8 млн; +3,6%), з пачатку года — на 2 млрд 954,7 млн (на 1 студзеня — 14 млрд 481,4 млн; +20,4%), сведчаць звесткі Нацыянальнага банка.
Пераводныя дэпазіты за месяц зменшыліся на 2,1% (з 23 млрд 251,1 млн да 22 млрд 755,1 млн), з пачатку года выраслі на 8,9% (на 1 студзеня было 20 млрд 890,1 млн).
Наяўныя грошы ў абароце і пераводныя дэпазіты ў нацыянальнай валюце (М1) за ліпень павялічыліся на 0,3% (з 40 млрд 76,9 млн да 40 млрд 191,1 млн).
Грашовая маса ў нацыянальным вызначэнні (М2) вырасла з 72 млрд 703,8 млн да 73 млрд 278,4 млн (+0,8%), рублёвая грашовая маса (М2*) — з 76 млрд 364,9 млн да 76 млрд 700,1 млн (+0,4%); шырокая грашовая маса (М3) паменшылася з 112 млрд 4,1 млн да 112 млрд 430,6 млн (+0,4%).
30 ліпеня стала вядома, што Нацбанк знізіў разліковыя велічыні стандартнай рызыкі (РВСР) на жнівень 2026 года.
Для новых інвестыцыйных крэдытаў, выдадзеных юрыдычным асобам (за выключэннем ільготных), яны зніжаныя з 11,08 да 10,69% гадавых; для новых крэдытаў юрыдычным асобам (за выключэннем ільготных, інвестыцыйных) — з 12,26 да 12,00%.
Для новых крэдытаў фізічным асобам (за выключэннем ільготных) — з 17,96 да 17,83%; новых тэрміновых безадзыўных банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб у рублях з тэрмінам вяртання ад 1 да 3 гадоў — з 13,32 да 12,90%, з тэрмінам вяртання больш за 3 гады — з 14,81 да 14,62%.
Значэння разліковых велічынь стандартнай рызыкі ў траўні рашэннем НББ засталіся такімі ж, якімі яны былі ў красавіку. На чэрвень паказчыкі былі зніжаныя, на ліпень — зніжаны асобныя велічыні.
1 чэрвеня Нацбанк знізіў стаўку рэфінансавання з 9,75 да 9,25%.
За 2025 год агрэгат М0 вырас на 22,1% (за 2024-ы — на 25,1%, 2023-ы — 37,4%), М1 — на 20,4% (на 19,9% і 33,9% адпаведна), М2 — на 24,2% (на 34,3% і 29,8%), М2* — на 25,1% (на 28,6% і 34,7%), М3 — на 16,1% (на 17,3% і 23,6%).

- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаДаўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 9,4% — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства

