Польшча не будзе забараняць уезд аўто на беларускіх нумарах, пацвердзіў намеснік кіраўніка МЗС

6 жніўня, Позірк. Варшава магла б, але не плануе ўводзіць забарону на ўезд легкавых аўтамабіляў на беларускіх нумарах, паколькі падзяляе рэжым Аляксандра Лукашэнкі і простых грамадзян Беларусі, заявіў намеснік міністра замежных спраў Польшчы Анджэй Шэйна ў эфіры PolskieRadio24.
“Мы не хочам, каб санкцыі, якія павінны тычыцца беларускага (а таксама расійскага) рэжыму, закранулі простых грамадзян, большая частка якіх, наколькі нам вядома, хацела б жыць у дэмакратычнай краіне і быць часткай заходняй супольнасці”, — падкрэсліў чыноўнік.
Разам з тым, паводле яго слоў, Варшава можа закрыць усе пункты пропуску, калі сітуацыя на мяжы зноў пагоршыцца. Такім чынам, падкрэсліў намеснік міністра, Польшча “мае інструменты і не бяззбройная” ў перамовах з рэжымам Лукашэнкі, іх эфект праяўляецца, напрыклад, у змяншэнні колькасці спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з боку Беларусі.
22 ліпеня Шэйна ў інтэрв’ю Radio ZET агучыў “канкрэтныя ўмовы для Беларусі”, калі яна “хоча нармалізаваць стасункі”. Гаворка пра “спыненне гібрыдных атак [з дапамогай мігрантаў, якія спрабуюць незаконна перасекчы мяжу], выдачу забойцы польскага салдата, вызваленне зняволеных палякаў”.
Пра тое, што Варшава не плануе абмяжоўваць уезд асабістых аўтамабіляў з беларускай рэгістрацыяй, 26 ліпеня прэс-служба Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) паведамляла па выніках тэлефоннай размовы намесніка кіраўніцы АПК Паўла Латушкі з міністрам замежных спраў Польшчы Радославам Сікорскім. Гутарка, як было заяўлена, адбылася з ініцыятывы польскага чыноўніка.
29 чэрвеня Савет Еўрасаюза прыняў новыя абмежавальныя меры эканамічнага характару ў дачыненні да Беларусі ў сувязі з удзелам рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны. Сярод іншага была пашырана забарона на перавозку грузаў аўтатранспартам па тэрыторыі ЕС прычэпамі і паўпрычэпамі з беларускай рэгістрацыяй, у тым ліку пры перавозцы грузавікамі, зарэгістраванымі не ў Беларусі.
З 16 ліпеня асобам на легкавых аўтамабілях з беларускімі нумарамі забаронена ўязджаць у ЕС праз пункты пропуску на мяжы Латвіі з Беларуссю і Расіяй, з 18 ліпеня — праз Літву (да 16 жніўня дзейнічае адтэрміноўка для прыватных асоб, якія не выкарыстоўваюць аўтамабіль у камерцыйных мэтах). Аналагічную забарону ўвяла Эстонія.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ 2023-24 гадах колькасць беларускіх эмігрантаў у Грузіі зменшылася больш чым на тысячу (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда гандлю таварамі павялічылася ў першым квартале ў 3,2 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУклады ў банках з пачатку года зменшыліся на 1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСавет Еўропы працягне падтрымліваць беларускія незалежныя медыя — прадстаўнік СЕМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаПагалоўе буйной рагатай жывёлы зменшылася за год на 2,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў красавіку 2025 года знізіўся на 3,6%, з пачатку года — на 13,2% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваМНС ліквідуе яшчэ адзін буйны лясны пажар — каля мяжы з УкраінайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка