У Віцебску з цяжкай траўмай экстрана шпіталізаваны школьнік-футбаліст
5 жніўня, Позірк. У Віцебску з цяжкай траўмай экстрана шпіталізаваны школьнік-футбаліст, вынікае з прэс-рэлізаў Міністэрства аховы здароўя і Мінспорту.
У сувязі з паступленнем у абласную бальніцу школьніка, які атрымаў цяжкую траўму падчас трэніроўкі па футболе, вечарам у Віцебску адбудзецца “рэспубліканскі кансіліум з удзелам вядучых нейрахірургаў, спецыялістаў кафедр неўралогіі і нейрахірургіі, анестэзіялогіі і рэанімацыі рэспубліканскага ўзроўню”, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.
На кансіліуме будзе разгледжана пытанне “аб прымяненні розных сучасных методык лячэння” школьніка, які пацярпеў на занятках у спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву “Камсамолец”.
Паводле інфармацыі міністэрства, хлопчык знаходзіцца ў рэанімацыі, стан цяжкі. Праводзіцца “медыкаментознае лячэнне ў сувязі з цяжкай чэрапна-мазгавой траўмай, ударам галаўнога мозгу, пераломам асновы чэрапа, ударам грудной клеткі.”
На дапамогу калегам для правядзення кансіліума і надання неабходнай меддапамогі ў Віцебск выехалі “спецыялісты рэспубліканскага ўзроўню: дзіцячы рэаніматолаг Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў аховы здароўя БДМУ Уладзімір Волкаў і дзіцячы нейрахірург з РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі Кевін Фернанда Венегас”.
Мінспорту паведаміла, што кіраўніцтва ведамства “ўважліва сочыць за надзвычайнай сітуацыяй, што здарылася ў Віцебску”, “абставіны траўмавання спартсмена — навучэнца аддзялення футбола навучальна-спартыўнай установы “Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву “Камсамолец” г. Віцебска” падчас заняткаў у паветраапорным манежы ВЦСК (Віцебскі цэнтральны спартыўны комплекс. — “Позірк”.) (пр-т Люднікава, 12) высвятляюцца”.
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаАб'ём выдадзеных фізасобам крэдытаў у гадавым вымярэнні вырас на 20,4%, пратэрмінаваныя даўгі па пазыках — на 17,4%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаСхільныя да крэдытнай рызыкі актывы беларускіх банкаў выраслі за апошні год на 14,1% — амаль да 133 млрд рублёўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаСК распачаў спецвытворчасць у дачыненні яшчэ да пяці прадстаўнікоў палка КаліноўскагаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асобаў па крэдытах вырасла ў гадавым вымярэнні ў 2,3 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць дзяржсектара па крэдытах у гадавым вымярэнні вырасла ў 8,7 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаПрацэнтныя стаўкі па крэдытах працягнулі зніжэнне пасля месячнага перапынку — аналіз даных НацбанкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства

