Палітвязнямі прызнаныя яшчэ 10 чалавек

7 жніўня, Позірк. Беларуская праваабарончая супольнасць 7 жніўня прызнала палітычнымі зняволенымі яшчэ 10 чалавек, вынікае з сумеснай заявы на сайце цэнтра “Вясна”.
Цяпер адпаведны статус маюць 1.397 чалавек.
Статус атрымалі прыгавораныя да пазбаўлення волі або ўзятыя пад варту па абвінавачанні ў “арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх” (арт. 342 КК) Іван Амрэйчык, Васіль Ніпарка, Аляксей Самайлюк, Анатоль Закурка, Ігар Сарокін, Сяргей Дземідзюк (усе па “карагоднай справе” ў Брэсце), Аляксандр Пархоменка, Ігар Тарасаў, Андрэй Вялікаселец (таксама пераследуецца паводле арт. 3612 КК (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці).
Акрамя таго, палітвязням прызнаны Станіслаў Чмыхаў, які адбывае тэрмін паводле арт. 342 КК ў папраўчай установе адкрытага тыпу
Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць усіх палітычных вязняў і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.
Акрамя “Вясны” заяву падпісалі Офіс па правах людзей з інваліднасцю, Беларусі ПЭН, “Прававая ініцыятыва”, Lawtrend і Human Constanta.
- ГрамадстваУ Беларусі больш чым у 30 тыс. чалавек дыягнаставаны псарыязМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 29 кастрычніка — 16 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 28 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаМядзельскі райвыканкам прапануе размяркоўваць на месцы збор з наведвальнікаў Нацыянальнага парку "Нарачанскі", а не праз рэспубліканскі бюджэт (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства

