Канада ўвяла санкцыі супраць Мікалая Лукашэнкі, яшчэ 15 асобаў і арганізацый, звязаных з беларускім рэжымам

9 жніўня, Позірк. Канада ўслед за Еўрасаюзам, Вялікабрытаніяй і ЗША абвясціла пра новыя санкцыі супраць беларускіх уладаў да чацвёртай гадавіны “ашуканскіх прэзідэнцкіх выбараў”.
Абмежавальныя меры ўводзяцца супраць 10 асоб і 6 арганізацый, паведаміла міністр замежных спраў Мелані Жалі.
Супраць гэтых асобаў (сярод іх Мікалай Лукашэнка, малодшы сын Аляксандра Лукашэнкі) уводзяцца санкцыі “ў адказ на іх удзел у сістэматычных парушэннях правоў чалавека ў Беларусі і падтрымку незаконнай агрэсіўнай вайны Расеі супраць Украіны”, заявіла міністр.
“Сёння мы пасылаем выразны сігнал ураду Беларусі: Канада не прыме абуральныя парушэнні правоў чалавека рэжымам Лукашэнкі. Мы працягнем працаваць са сваімі міжнароднымі партнёрамі, каб гарантаваць, што галасы народа Беларусі будуць пачутыя, і заклікаць да адказнасці за свае злачынствы тых, хто падтрымлівае жорсткую і неапраўданую вайну Расеі супраць Украіны”, — сказала Жалі.
Адзначаецца, што ў спіс уключаныя “суддзі, якія, груба парушаючы абавязанні ў галіне правоў чалавека, адвольна асуджалі і прыгаворвалі абаронцаў дэмакратыі і шараговых грамадзян за выказванне сваёй нязгоды з ашуканскімі выбарамі 2020 года”; а таксама “асобы, якія каардынуюць вайсковую вытворчасць у Беларусі і цесна супрацоўнічаюць з Расіяй”.
“Арганізацыі, якія падпадаюць пад санкцыі, дзейнічаюць як частка беларускага абароннага і вайскова-прамысловага комплексу і ўдзельнічаюць у вытворчасці або рамонце вайсковай тэхнікі, якая дазваляе Расіі ажыццяўляць поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну. Канада таксама ўводзіць санкцыі супраць беларускага дзяржаўнага прадпрыемства, якое душыла права сваіх супрацоўнікаў на мірны пратэст пасля ашуканскіх выбараў у жніўні 2020 года, запалохваючы і звальняючы супрацоўнікаў, якія далучыліся да мірных пратэстаў і страйкаў”, — гаворыцца ў паведамленні МЗС Канады.
Падкрэсліваецца, што гэтыя захады, “якія ўводзяцца ў каардынацыі з міжнароднымі партнёрамі, уключаючы Еўрапейскі саюз, Вялікабрытанію і ЗША”, з’яўляюцца “свежым прыкладам намаганняў Канады ў наданні далейшага ціску на беларускія ўлады і прыцягненні да адказнасці тых, хто падтрымлівае жорсткую агрэсіўную вайну Пуціна супраць Украіны”.
Гэта 15-ы пакет санкцый Канады супраць беларускага рэжыму ў межах “Закона аб спецыяльных эканамічных мерах” (Special Economic Measures Act), які набыў моц 28 верасня 2020 года. Пад абмежаванні трапілі ў агульнай складанасці 221 асоба і 77 арганізацый.
З 2014 года Канада ўвяла санкцыі ў дачыненні да больш як 3 тыс. асоб і арганізацый у Расіі, Беларусі, Украіне і Малдове, “якія маюць дачыненне да парушэння суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны і Малдовы, а таксама да грубых і сістэматычных парушэнняў правоў чалавека”.
(Будзе дапоўнена.)
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года краіны ЕС спынілі больш за 8 тыс. спробаў мігрантаў нелегальна трапіць з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваМінулай ноччу ў Беларусі перакрытыя рэкорды холаду 1893 і 1902 гадоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 28 красавіка — 27 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — лютым чвэрць арганізацый Беларусі была стратнай, у Мінску — амаль траціна (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаЗапчасткі для лесанарыхтоўчай тэхнікі трапілі пад санкцыі як тавары двайнога прызначэння — кіраўнік Мінлясгаса (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБезадказная ўлада пабудавала бессэнсоўную АЭС і зладзіла палітычны Чарнобыль — дарадца Ціханоўскай (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаНа беларускай акцыі ў Вільнюсе заходнія актывісты выступілі супраць ядзернай зброі і БелАЭСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства