Беларусь адправіць у Кенію гуманітарны груз — медыкаменты і харч на 204 тыс. долараў

10 жніўня, Позірк. Беларусь адправіць у Кенію гуманітарны груз на суму больш як 638 тыс. рублёў (больш за 204 тыс. долараў), вынікае з пастановы Савета міністраў № 582 ад 8 жніўня.
Згодна з дакументам, апублікаваным 10 жніўня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, Мінск перадасць Найробі 44,8 тыс. упаковак дэсертаў і пюрэ для дзіцячага харчавання, а таксама 9,6 тыс. бляшчанак кансерваванага мяса.
Акрамя харчу ў склад гуманітарнага грузу ўвойдуць медыкаменты — вітаміны, антысептыкі, супрацьзапаленчыя, антыгельмінтавыя, протівоаллергіческіе, абязбольвальныя сродкі ды інш.
У сярэдзіне красавіка праз моцныя дажджы ва Усходняй Афрыцы пачаліся паводкі, якія прывялі да чалавечых ахвяр і маштабных разбурэнняў у Кеніі, Танзаніі і Самалі.
У Кеніі больш за ўсё пацярпела сталіца і яе наваколлі. Загінула не менш як 300 чалавек, паранена — каля 200, прапала без вестак — 75. Каля 300 тыс. жыхароў было вымушана перасяліцца. Краіна дагэтуль змагаецца з наступствамі бедства.


- ГрамадстваПацыенты ў Беларусі не бачаць, хто атрымлівае доступ да іх даных у электроннай сістэме аховы здароўя — прадстаўніца Фонду медсалідарнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСпоўнілася паўгода з пачатку штодзённых спробаў мігрантаў трапіць у ЕС праз беларуска-латвійскую мяжу (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваДа 2032 года урачоў можа стаць больш, але "ці ператворыцца колькасць у якасць — вялікае пытанне", заяўляе экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаТурэмная медыцына павінна перайсці ад МУС да Мінздароўя, псіхолагам трэба дбайна працаваць са зняволенымі — ВялічкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаКолькасць стратных арганізацый павялічылася за год больш чым на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць ІП працягвае змяншацца, юрыдычных асоб — расці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства

