Лукашэнка папракнуў Швейцарыю ў падтрымцы санкцыйнай палітыкі ЕС супраць Беларусі
1 жніўня, Позірк. Беларусь і Швейцарыю “вельмі шмат аб’ядноўвае”, у іх народаў “выдатны патэнцыял для пашырэння двухбаковых сувязей у эканамічнай, навуковай, адукацыйнай, культурнай і спартыўнай сферах”, адзначыў Аляксандр Лукашэнка 1 жніўня, віншуючы прэзідэнта Алена Бярсэ і жыхароў гэтай еўрапейскай краіны з Днём заснавання канфедэрацыі.
“У гэтым сэнсе не могуць не турбаваць актуальныя тэндэнцыі ў Швейцарыі, якія негатыўна ўплываюць на развіццё нашага ўзаемадзеяння, — прыводзіць тэкст паслання прэс-служба Лукашэнкі. — У першую чаргу гэта тычыцца далучэння да несправядлівых і нелегітымных абмежавальных мер ЕС супраць Беларусі”.
“Чакаем ад швейцарскіх партнёраў па-сапраўднаму аб’ектыўнай, узважанай і прагматычнай пазіцыі ў дачыненні да Рэспублікі Беларусь, пацвярджаем нязменную гатоўнасць да супрацоўніцтва на прынцыпах раўнапраўя і ўзаемнай павагі для аднаўлення міру і бяспекі ў рэгіёне і свеце”, — адзначыў віншавальнік.
Адметна, што годам раней Лукашэнка ў сваім віншаванні на адрас кіраўніцтва і жыхароў Швейцарыі таксама выказваў незадаволенасць тым, што гэтая краіна падтрымлівае санкцыйную палітыку Еўрасаюза ў дачыненні да афіцыйнага Мінска.
У красавіку 2022 года ўрад Беларусі зацвердзіў пералік “замежных дзяржаў, якія здзяйсняюць недружалюбныя дзеянні ў дачыненні да беларускіх юрыдычных і (або) фізічных асоб”, у якім сярод іншых фігуруе Швейцарыя.
Пратакол аб усталяванні дыпламатычных стасункаў паміж Беларуссю і Швейцарыяй быў падпісаны 10 лютага 1992 года.
Актуальных даных па тавараабароце паміж імі няма. У 2021 годзе ўзаемны гандаль складаў 321 млн долараў ЗША (беларускі экспарт — 38,2 млн, швейцарскія пастаўкі — 282,8 млн).
- Палітыка
- ПалітыкаЛітоўскі дэпутат папракнуў Вашынгтон у непрыцягненні краін ЕС да вызвалення палітзняволеных у Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 2 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка