Колькасць беларусаў, якія жывуць у Літве, за 2022 год вырасла амаль на 60%
18 траўня, BPN. Колькасць беларусаў, якія жывуць у Літве, за 2022 год вырасла на 57,3% і дасягнула 48.804, паведаміла на брыфінгу 18 траўня старшы навуковы супрацоўнік даследчага цэнтра BEROC Анастасія Лузгіна са спасылкай на даныя Дэпартамента міграцыі пры МУС краіны.
На пачатак 2020 года ў гэтай балтыйскай дзяржаве пражывала 17.769 беларусаў, 2021-га — 23.440, 2022-га — 31.028.
Сярод іх, адзначыла эксперт, могуць быць і тыя, хто “не арыентаваны на працяглае знаходжанне”, напрыклад якія знаходзяцца па рабочай візе і па яе заканчэнні вяртаюцца ў Беларусь.
Паводле слоў Лузгіной, дазвол на часовае пражыванне, як правіла, выдаецца праз паўгода-год пражывання ў краіне на падставе візы кшталту D: “Гэта азначае, што, напрыклад, у 2022 годзе ВНЖ атрымалі тыя беларусы, якія знаходзіліся ў Літве ў т.л. і на працягу 2021-га”.
Што да віз, то ў 2022 годзе іх было выдадзена 20.531.
“Калі ВНЖ, як правіла, азначае пераезд у краіну прызначэння і планы на больш працяглае знаходжанне, то ў адносінах да ўладальнікаў віз тыпу D складана вызначыць долю людзей, якія доўга пражываюць на тэрыторыі Літвы, для многіх гэта могуць быць у т.л. перыядычныя паездкі”, — сказала Лузгіна.
Агулам рост колькасці эмігрантаў з Беларусі ў Літву ў 2021—2022 гадах, паводле яе слоў, можна ацаніць у калідоры паміж гадавым прыростам беларусаў, якія жывуць на тэрыторыі краіны, і колькасцю заявак на ВНЖ, гэта значыць ад 25,4 да 37,9 тыс.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЗа тры гады плошча новага жылля для людзей з патрэбай у Мінску зменшылася больш як удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку года суседнія краіны ЕС спынілі 35 тыс. спробаў пранікнення нелегальных мігрантаў з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка