Іран адмяніў уязныя візы для грамадзян Беларусі

31 студзеня, Позірк. З 4 лютага грамадзяне Беларусі і яшчэ 27 краін змогуць наведваць Іран без віз, паведаміў 30 студзеня дзяржаўнаму інфармацыйнаму агенцтву IRNA намеснік міністр замежных спраў гэтай краіны Рэза Бігдэлі.
Акрамя Беларусі, новаўвядзенне датычыцца турыстаў з Бахрэйна, Босніі і Герцагавіны, Бразіліі, Брунея, В’етнама, Індыі (толькі пры падарожжы паветраным транспартам), Інданезіі, Зімбабвэ, Камбоджы, Катара, Кубы, Кувейта, Кыргызстана, Маўрыкія, Маўрытаніі, Мексікі, ААЭ, Перу, Саудаўскай Аравіі, Сейшэльскіх Астравоў, Сербіі, Сінгапура, Танзаніі, Туніса, Узбекістана, Харватыі і Японіі.
16 кастрычніка 2023 года, за дзень да прыбыцця ў Мінск першага віцэ-прэзідэнта Ірана Махамада Махбера, міністр турызму Эззатала Заргамі заклікаў адмяніць візавыя патрабаванні для арганізаваных турыстычных груп з Ірана і Беларусі, а таксама аднавіць прамыя авіязносіны паміж краінамі.
На сёння грамадзяне Беларусі могуць наведваць без уязных віз 43 краіны.
Згодна з інфармацыяй на сайце МЗС Беларусі грамадзяне Ірана ў ліку прадстаўнікоў яшчэ 76 дзяржаў могуць знаходзіцца ў Беларусі без віз да 30 сутак пры ўмове прыбыцця ў Нацыянальны аэрапорт Мінск альбо аэрапорты Брэст, Віцебск, Гомель, Гродна, Магілёў (прыбыццё і выбыццё не павінна ажыццяўляцца рэйсамі з/у Расію). Пры гэтым абавязковым дадатковым патрабаваннем для грамадзян Ірана і яшчэ 11 краін з’яўляецца наяўнасць у дакуменце для выезду за мяжу сапраўднай шматразовай візы дзяржаў ЕС або Шэнгенскай зоны з адзнакай аб уездзе на іх тэрыторыю, а таксама авіябілетаў з пацвярджэннем вылету з Нацыянальнага аэрапорта Мінск або аэрапортаў Брэст, Віцебск, Гомель, Гродна, Магілёў на працягу 30 дзён з даты ўезду.

- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў ліпені знізіўся на 0,5%, з пачатку года — на 1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ ліпені Польшча зафіксавала рэкордную з пачатку 2026 года колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаУрад Грузіі лічыць беларускага праваабаронцу Кісляка пагрозай нацбяспецы і просіць Камітэт ААН па правах чалавека адхіліць яго скаргу на адмову ў прытулку (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства1 жніўня ў Беларусі перакрыты тэмпературны рэкорд дня 90-гадовай даўніны, Гідрамет папярэджвае аб працягу спякоты, моцных ліўнях і градзе (абноўлена, падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаУ другім квартале 2026 года грузінскія ўлады выслалі 16 беларускіх грамадзян — новы рэкорд (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за тры месяцы актыўнасць нелегальных мігрантаў на мяжы з Беларуссю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства


