Дэпутаты Сейма Латвіі яшчэ раз ацэняць законапраект аб нядопуску на дарогі аўтамабіляў з беларускімі нумарамі

25 лютага, Позірк. Дэпутаты фракцыі “Новае адзінства” ў Сейме Латвіі “ацэняць магчымасці рэалізацыі” законапраекта аб нядопуску на дарогі краіны аўтамабіляў з беларускімі рэгістрацыйнымі нумарамі. Пра гэта інфармагенцтву LETA паведаміў кіраўнік фракцыі Эдмунд Юрэвіц.
Паводле яго слоў, якія перадае lsm.lv, такая забарона “ідэалагічна правільная”, але рашэнне адносна прыняцця адпаведнага закона павінна абапірацца на “меркаванні спецыялістаў”.
“Нарматыўнае рэгуляванне павінна быць выразным, эфектыўным і юрыдычна выканальным”, — сказаў Юрэвіц.
Ён нагадаў, што адным з аргументаў прыхільнікаў абмежаванняў з’яўляецца магчымасць грамадзян Расіі перарэгістраваць свае аўтамабілі ў Беларусі для далейшага іх выкарыстання ў Латвіі.
24 лістапада 2023 года міністр юстыцыі Латвіі Інэсе Лібіня-Эгнэрэ заявіла, што Рыга працягне “шукаць шляхі” для таго, каб аўтамабілі з беларускімі нумарамі не маглі ўдзельнічаць у дарожным руху краіны.
Чыноўніца нагадала, што яе першапачатковая ініцыятыва прадугледжвала аднолькавыя абмежаванні для аўтамабіляў, зарэгістраваных у Беларусі і Расіі.
2 лістапада мінулага года Сейм Латвіі прыняў папраўкі да закона аб дарожным руху, якія абавязваюць уладальнікаў аўтамабіляў з расійскімі нумарамі перарэгістравацца ў Латвіі не пазней за 14 лютага 2024 года альбо вывезці свой транспарт за межы краіны. У адваротным выпадку аўтамабілі будуць канфіскаваныя і перададзеныя Украіне.
Першапачаткова абмежавальныя дзеянні распрацаванага Мінюстам Латвіі законапраекта распаўсюджваліся і на транспарт з беларускімі нумарамі, аднак парламенцкая камісія па народнай гаспадарцы выключыла з дакумента адпаведныя палажэнні.
Каментуючы гэтае рашэнне, дарадца Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і міжпарламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька заявіў, што дэмакратычным сілам удалося знайсці “патрэбныя словы і аргументы, якія пераканалі дэпутатаў выключыць згадванне грамадзян Беларусі з праекта закона аб дарожным руху”.
12 верасня Латвія перастала прапускаць у Еўрасаюз зарэгістраваны ў Расіі транспарт, які ідзе праз мяжу з Беларуссю і РФ. У той жа дзень аналагічную забарону ўвяла Літва, зрабіўшы выключэнне для аўтамабіляў, якія ідуць транзітам у Калінінградскую вобласць РФ і назад пры наяўнасці пацвярджальных дакументаў.
“Новае адзінства” — правацэнтрысцкая кааліцыя, якая на парламенцкіх выбарах 2022 года набрала 18,97% галасоў і стала буйней фракцыяй латвійскага Сейма (26 дэпутатаў з 100).
- Грамадства
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ 2024 годзе цэнавыя парушэнні знайшлі ў 331 суб'екта, найбольшы штраф атрымаў аператар А1 — даныя МАРГМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства18 красавіка на ўсіх метэастанцыях Беларусі абноўленыя рэкорды цяпла, у тым ліку два месячныя максімумы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года па прамвытворчасці лідзіравала Мінская вобласць, у сельскай гаспадарцы — БрэсцкаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года больш за палову беларускага ВУП забяспечылі Мінск і Мінская вобласцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства17 і 18 красавіка ў Беларусі перакрытыя абсалютныя тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+