Мезенцаў: Запуск медыяхолдынга Саюзнай дзяржавы адкладаецца з-за “канцэптуальных разыходжанняў”

31 кастрычніка, Позірк. “Канцэптуальныя разыходжанні” паміж расійскім і беларускім бакамі перашкаджаюць стварэнню медыяхолдынга Саюзнай дзяржавы (СД), заявіў дзяржаўны сакратар СД Дзмітрый Мезенцаў у інтэрв’ю тэлеканалу “Беларусь 1”.
Паводле слоў Мезенцава, у бакоў ёсць рознагалоссі, якія датычацца бачання таго, “якой павінна быць сетка вяшчання, які павінен быць масіў прадстаўляемай інфармацыі і праз якія сродкі”.
“Гэтыя спрэчкі яшчэ не скончаныя, але я думаю, што абавязацельствы ў рамках рэалізацыі даручэнняў старшыні Вышэйшага дзяржаўнага савета [Саюзнай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі] для нас — гэта прамое даручэнне паскорыць такую працу”, — сказаў Мезенцаў.
Чыноўнік адзначыў, што “пройдзены пэўны шлях, і ў рамках сумеснай калегіі Мінінфарма Беларусі і Мінлічбы Расіі падрыхтавана прапанова па стратэгіі развіцця саюзных СМІ”.
“З тым каб вось гэтая палітра поглядаў і ўяўленняў з розных тэлеэкранаў — у пераносным сэнсе слова — новай інфармацыі, прадметнай інфармацыі, сучаснай інфармацыі, актуальнай, яна была даступнай паспяховай і прафесійнай”, — сказаў Мезенцаў.
У ліпені 2023 года Міністэрства лічбавага развіцця, сувязі і масавых камунікацый РФ паведаміла, што медыяхолдынг Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі з’явіцца не раней за 2024 год.
З ідэяй стварыць медыяхолдынг СД Аляксандр Лукашэнка выступіў на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета 4 лістапада 2021 года ў Маскве, калі зацвярджаліся саюзныя праграмы. Тады меркавалася, што структура з’явіцца да канца 2022 года, але гэтага не адбылося.
9 студзеня 2023 года на сустрэчы з Мезенцавым Лукашэнка назваў новыя тэрміны: “Медыяхолдынг сёлета, пажадана ў першай палове года, павінен запрацаваць”.
30 сакавіка дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Генадзь Давыдзька на пасяджэнні ўзначаленай ім камісіі Парламенцкага сходу Беларусі і РФ па інфармацыйнай палітыцы, інфармацыйных тэхналогіях і сувязі выказаў незадаволенасць “нейкай празмернай засакрэчанасцю і кулуарнасцю” распрацоўкі канцэпцыі медыяхолдынга. На пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета СД 6 красавіка Лукашэнка ў чарговы раз заявіў аб неабходнасці стварэння “сур’ёзнага саюзнага медыяхолдынга”. “Мы не маем права прайграць бітву за розумы і сэрцы нашых грамадзян… Ідэалагічнае супрацьстаянне па лініі Захад — Усход не аслабее нават пасля таго, як замаўчаць гарматы. Гэта надоўга”, — сказаў ён.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ ноч на 9 траўня тэмпература апусцілася ніжэй за 5 градусаў марозу — перапісана 23 рэкорды холаду, у тым ліку 1912 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларускі касцёл з надзеяй глядзіць на пантыфікат Ільва XIV — святар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года Беларусь і Расія былі аўтсайдарамі ў ЕАЭС па росце сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- КДБ дадаў у "спіс тэрарыстаў" яшчэ дзесяць чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства