За 2023 год Мінінфарм заблакаваў доступ да 3.388 рэсурсаў
14 жніўня, Позірк. У 2023 годзе Міністэрства інфармацыі заблакавала доступ да 3.388 рэсурсаў і іх “люстэркаў”, якія тычацца продажу наркотыкаў, парнаграфіі, “рэкрутуюць і распавядаюць” аб розных “экстрэмісцкіх фармаваннях”, паведаміў 14 жніўня намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі, былы кіраўнік ведамства Уладзімір Пярцоў на сустрэчы з “ідэалагічным актывам Мінскай вобласці”.
“Гэта і прапагандысцкія дэструктыўныя экстрэмісцкія рэсурсы, і шматлікія праявы ў інтэрнэце медыяпадобных, так званых мімікрыруючых пад журналістыку аўтараў, якія выконваюць сваю функцыю ўздзеяння на колы нашай аўдыторыі, якія не вызначыліся, ёсць лаяльнымі або думаюць троху інакш”, — цытуе Пярцова Мінінфарм.
Экс-міністр узгадаў “негатыўны досвед 2020 года” і ў сувязі з гэтым заявіў, што “калі мы дзесьці праспім”, то ў Беларусі з’явяцца цэнтры “інфармацыйна-псіхалагічных спецыяльных аперацый, якія пераследуюць пэўныя мэты ў інтарэсах дзяржаў і спецыяльных службаў, якія іх змяшчаюць”.
На думку Пярцова, Беларусі супрацьстаяць “тэхналагічныя гіганты з недружалюбных дзяржаў, кіраваныя карпарацыямі і людзьмі, якія пераследуюць глабальныя, у тым ліку геапалітычныя і эканамічныя мэты ў дачыненні да ў цэлым калектыўнага Усходу, не толькі нашай краіны”.
Пярцоў прызнаў, што беларусы ўсё часцей шукаюць навіны ў сацсетках і месенджарах, “усе гэтыя платформы шмат у чым не нашы, належаць яны далёка не дружалюбным краінам і карпарацыям”.
“Таму многія з іх мяняюць правілы гульні прама па ходзе. Мы дастаткова эфектыўна адаптуемся. Калі з іх боку будуць нейкія адкрыта недружалюбныя дзеянні, мы гатовыя ў тым ліку прымаць дастаткова рэзкія і смелыя рашэнні”, — заявіў намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі.
8 красавіка пры прызначэнні Пярцова намеснікам кіраўніка сваёй адміністрацыі Лукашэнка заявіў, што “ідэалагічная праца сёння выходзіць на першы план”, і загадаў падначаленаму “падцягнуць, прывесці ў парадак усе СМІ”.
Лукашэнка падкрэсліў тады, што сёння, “у гэты складаны перыяд”, актуальныя пытанні прапаганды і контрпрапаганды: “Усё сышлося цяпер на СМІ. Ідзе інфармацыйная вайна”.
28 траўня на медыяфоруме для прапагандыстаў у Магілёве Лукашэнка заявіў, што даводзіцца жыць “пад агнём пастаяннай крытыкі, хлусні, абсурдных абвінавачванняў”: “Гэта тэрабайты сфабрыкаваных і шчодра праплочаных медыйных фальшывак пад прыгожай абгорткай”.
Інфармацыйнай вайной Лукашэнка называе любую інтэрпрэтацыю падзей у Беларусі, якая не адпавядае прапагандзе. У краіне не засталося незалежных СМІ, большая частка з іх была разгромленая і вымушана працуе за мяжой.
- Грамадства
Праз пажар на вытворчасці пад Мінскам пацярпеў чалавек
- Грамадства, Эканоміка
Пра чарговыя новаўвядзенні для кліентаў абвясціў шэраг банкаў Беларусі
- ГрамадстваТэмпературныя рэкорды ў Беларусі фіксуюцца восьмы дзень запарМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
Улады перарэгістравалі БПЦ, ад астатніх рэлігійных арганізацый чакаюць дакументы да 5 ліпеня 2025 года
- Палітыка
Лукашэнка прызнаў “днр” і яе кіраўніка — Латушка
- ЭканомікаУ Беларусі знізілася доля продажаў тавараў айчыннай вытворчасці — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Прадстаўнік МЗС РФ пагражае Украіне і "яе спонсарам" за любую агрэсію супраць Беларусі
- ПалітыкаЛукашэнка прызнаў "днр" і яе кіраўніка — Латушка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
У беларускіх кампаніях у ЕС працаўладкавана каля 40 тыс. чалавек — віцэ-прэзідэнт ABBA
- Палітыка
Беларуская місія амерыканскага агенцтва USAID адкрыла офіс у Вільнюсе
- Палітыка, ЭканомікаУ беларускіх кампаніях у ЕС працаўладкавана каля 40 тыс. чалавек — віцэ-прэзідэнт ABBA (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
У Беларусі за "экстрэмізм" заблакавана больш за 5 тыс. інтэрнэт-рэсурсаў — кіраўнік Мінінфарма Маркаў
- Эканоміка
Долар, еўра і юань падаражэлі на апошніх біржавых таргах тыдня
- Грамадства
Беларускія першакурснікі польскіх ВНУ змогуць падаць дакументы на візу без папярэдняй рэгістрацыі
- Палітыка, Эканоміка
Raiffeisenbank прадасць "Прыёрбанк" інвестару з ААЭ да канца года
- Палітыка
У Беларусь было дэпартавана звыш 3,5 тыс. украінскіх дзяцей з больш чым 20 акупаваных населеных пунктаў — Латушка
- Грамадства, Палітыка
Ціханоўская: Улада дыктатараў абапіраецца не на праўду, а на фізічны гвалт
- Грамадства
За тыдзень у Беларусь уехаў 2.381 грамадзянін Украіны — Дзяржпагранкамітэт
- ЭканомікаБелстат: Інвестыцыі ў асноўны капітал выраслі на 4,4%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Юрыст Данелюс асуджаны ў Літве на 9 гадоў пазбаўлення волі за шпіянаж на карысць Беларусі
Лукашэнка запатрабаваў спыніць "кланяцца імпартнаму яблыку"
- Палітыка
Беларускія танкісты адправіліся ў Расію пераймаць вопыт вайны ў "прамых удзельнікаў СВА"
- Палітыка
Часовы павераны ЗША ў Беларусі "рашуча асудзіў" прапагандысцкі фільм з удзелам палітвязня Зянковіча
- ПалітыкаУ Беларусь было дэпартавана звыш 3,5 тыс. украінскіх дзяцей з больш чым 20 акупаваных населеных пунктаў — Латушка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
Кітай прадаставіць Беларусі 300 млн юаняў для рэалізацыі ўзгодненых праектаў
- Грамадства
Надзвычайная пажарная небяспека ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях падоўжана на 20–22 верасня
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 верасня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Асуджаны за "спробу захопу ўлады" Юрый Зянковіч звярнуўся да Лукашэнкі з просьбай аб памілаванні
- Палітыка
У Пінску за “ўдзел у пратэстах” будуць судзіць журналіста Яўгена Мікалаевіча
- ПалітыкаКачанава запрасіла ў Беларусь кіраўніцтва УгандыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+