be
Arrow
Мінск 14:22

МЗС ФРГ: У 2021 годзе ў ЕС з Беларусі прыбыла не менш як 20 тыс. нелегальных мігрантаў

31 студзеня, BPN. Не менш як 20 тыс. нелегальных мігрантаў прыбыла ў Еўрасаюз праз Беларусь у 2021 годзе, паведамляе нямецкая газета Das Parlament са спасылкай на прадстаўніцу МЗС ФРГ, якая прывяла гэтую лічбу на пасяджэнні камітэта бундэстага па правах чалавека.

У Германію патрапіла 11.228 нелегалаў, аб чым раней інфармавала грамадскасць федэральная паліцыя.

Паводле слоў нямецкага дыпламата, сітуацыя на беларуска-польскай мяжы застаецца складанай. Яна спаслалася на ацэнкі Міжнароднай арганізацыі па міграцыі, згодна з якімі ў Беларусі ўсё яшчэ знаходзіцца каля 1.500 бежанцаў і мігрантаў, якія разлічваюць патрапіць у ЕС. 628 з іх утрымліваюцца ў лагістычным цэнтры ў Брузгах недалёка ад мяжы. Як заявіла прадстаўніца МЗС ФРГ, гэты цэнтр не прыстасаваны на пастаяннай аснове прымаць мігрантаў з-за няпоўнай адпаведнасці стандартам бяспекі і санітарыі.

Акрамя таго, у Польшчы 1.670 мігрантаў знаходзяцца ў закрытых і 1.076 — у адкрытых цэнтрах прыёму. “Паколькі польскі ўрад абмежаваў доступ гуманітарных памочнікаў і прадстаўнікоў СМІ, сітуацыю там ацаніць складана”, — сказала дыпламат.

Паводле яе інфармацыі, у краіны паходжання вернута больш за 5 тыс. мігрантаў, а колькасць спроб незаконна перайсці мяжу зменшылася.

Падзяліцца: