Байдэн паразмаўляў па тэлефоне з Ціханоўскай і выказаў падтрымку беларускаму народу (дапоўнена)
27 сакавіка, BPN. Прэзідэнт ЗША Джозэф Байдэн, знаходзячыся на борце свайго самалёта, правёў тэлефонную размову з беларускім дэмакратычным лідарам Святланай Ціханоўскай.
“Ён падзякаваў ёй за прысутнасць на яго выступленні ў Варшаве сёння вечарам (26 сакавіка. — BPN.). Прэзідэнт падкрэсліў нязменную падтрымку Злучанымі Штатамі беларускага народа ў абароне і прасоўванні правоў чалавека, у тым ліку свабоду выказвання меркаванняў і свабодныя і сумленныя выбары”, — паведаміў Белы дом.
“Я запэўніла прэзідэнта ЗША, што беларускі народ знаходзіцца на пярэднім краі барацьбы за свабоду, барацьбы паміж свабодай і рэпрэсіямі. Мы таксама цвёрда стаім на баку народа Украіны. Упэўнена, што свабода і чалавечнасць пераможа”, — напісала Ціханоўская ў “Твітэры”.
Байдэн наведаў Польшчу 25-26 сакавіка. Ён сустрэўся з прэзідэнтам краіны Анджэем Дудам, міністрамі абароны і замежных спраў Украіны, амерыканскімі дэсантнікамі і ўкраінскімі бежанцамі.
28 ліпеня 2021 года Байдэн і Ціханоўская правялі перамовы ў Вашынгтоне.
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаБелстат: Даўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 20,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ПалітыкаПамілаванне палітвязняў не кажа пра змену палітыкі Лукашэнкі — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+