be
Arrow
Мінск 13:54

Змянілася месца развітання са Станіславам Шушкевічам

5 траўня, BPN. Развітанне з першым кіраўніком незалежнай Беларусі Станіславам Шушкевічам, які памёр 4 траўня, пройдзе ў Мінску, але не ў касцёле св. Сімяона і Алены на плошчы Незалежнасці, а ў Архікафедральным касцёле панны Марыі на плошчы Свабоды.

Пра змену часу развітання паведаміў старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады Сяргей Чэрачань, які некалькі гадоў таму змяніў Шушкевіча на пасадзе лідара гэтай партыі.

Цырымонія пачнецца 6 траўня а 20 гадзіне і працягнецца да 14 гадзін 7 траўня.

Запісы ў кнігах памяці і смутку ў сувязі са смерцю палітыка таксама можна пакінуць у Варшаве (Беларускі моладзевы хаб, пл. Канстытуцыі, 6) і Вільнюсе (Беларускі дом, вул. Вільняус, 20).

Станіслаў Шушкевіч памёр у ноч на 4 траўня на 88-м годзе жыцця. Будучы абраным на пасаду старшыні Вярхоўнага Савета 12-га склікання, ён стаў першым кіраўніком незалежнай Беларусі.

Падзяліцца: