be
Arrow
Мінск 10:54

У Варшаве пачала працу беларуская школа

4 верасня, BPN. У Варшаве 3 верасня пачала працу беларуская школа, паведамляе Народнае антыкрызіснае ўпраўленне.

“Найлепшыя педагогі, сярод каторых шмат кандыдатаў навук і шэсць прафесараў, будуць навучаць больш за 150 беларускіх дзяцей з Польшчы, Албаніі, Беларусі, Нямеччыны, Грузіі, ЗША, Латвіі, Літвы, Расеі, Турэччыны, Чэхіі і іншых краін”, — гаворыцца ў відэапрэзентацыі установы.

“У фармаце онлайн і офлайн-заняткаў” дзеці будуць атрымліваць веды па беларускай мове і літаратуры, гісторыі і геаграфіі Беларусі, культуры і мастацтве.

Удакладняецца, што заняткі будуць праходзіць на пляцоўках розных устаноў. Аб статусе школы і ўмовах навучання не паведамляецца.

“Беларусь мае багацейшую культуру. Таму беларусы могуць ганарыцца тым, што рабілі іх продкі. І як бы цяжка зараз не было, беларусаў і Беларусь чакае толькі добры лёс і толькі добрая будучыня”, — зазначыў на адкрыцці школы кіраўнік НАУ, прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінету Павел Латушка.

Падзяліцца: