МЗС: Часовая павераная ў справах ЕС у Беларусі “крайні раз” папярэджана аб магчымых наступствах правакацый
8 верасня, BPN. У Міністэрства замежных спраў 8 верасня была выклікана часовая павераная ў справах ЕС у Беларусі Эвеліна Шульц, якая “крайні раз” папярэджана аб магчымых наступствах правакацый і “праінфармавана аб ужыванні беларускім бокам дадатковых мер рэагавання да Прадстаўніцтва ЕС”. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар знешнепалітычнага ведамства Анатоль Глаз.
Спробу Шульц патрапіць на паседжанне Мінскага гарадскога суда, дзе абвяшчаўся прысуд праваабаронцы Марфе Рабковай, яе калегу Андрэю Чапюку і групе анархістаў, Глаз назваў “нейкім абсурдам з пункту гледжання дыпламатычнай працы”.
“Так дыскрэдытуецца само паняцце дыпламатыі. (…) Венская канвенцыя аб дыпламатычных зносінах (…) дакладна вызначае функцыі прадстаўніцтваў, і сярод іх няма ні шастанняў па судах, ні дачы ацэнак працы судовай улады, ні пракурорскай, ні адвакацкай дзейнасці. Роўна як і патрэбных кампетэнцый у заходніх дыпламатаў. Для гэтага павінна быць як мінімум адпаведная адукацыя”, — заявіў спікер знешнепалітычнага ведамства.
Паводле яго слоў, канвенцыя таксама вызначае, што дыпламаты “абавязаны не ўмешвацца ва ўнутраныя справы дзяржавы, якая прымае”, і весці ўсе афіцыйныя справы з “міністэрствам замежных спраў або праз гэта міністэрства”.
“Ёсць яшчэ абавязацельства паважаць законы і пастановы, выконваць парадак наведвання месцаў з асаблівым рэжымам доступу і гэтак далей. У ліпені 2021 года намі дадаткова была накіравана нота ў Прадстаўніцтва ЕС і шэраг пасольстваў, у якой дакладна і недвухсэнсоўна даведзены парадак наведвання гэтымі дыпламатамі беларускіх дзяржорганаў”, — адзначыў Глаз.
“Гэта на той выпадак, — працягнуў ён, — калі ў ЕС існуе нейкая асобная ад міжнароднай супольнасці Венская канвенцыя. Мы вымушаны былі гэта зрабіць у адказ на недружалюбныя дзеянні супраць нашай краіны і абмежаванні, уведзеныя ў адносінах да нашых дыпламатаў”.
“У выніку мы бачым свядомыя спробы некаторых усё гэта груба парушаць. І гэта ж не першы выпадак. (…) Гэта фанфаронства і зусім відавочная, наўмысная правакацыя. Спроба падштурхнуць беларускі бок да нейкіх больш рэзкіх крокаў. Мэта таксама зразумелая: справакаваць скандал і на гэтым зрабіць сабе імя, каб не быць пераведзеным на службу ў больш экзатычныя і гарачыя рэгіёны”, — лічыць Глаз.
Эвеліна Шульц была затрымана на дзве гадзіны пасля абвяшчэння прысуду.
“6 верасня каля 15.35 мяне сілай затрымалі пры выхадзе з будынка Мінскага гарадскога суда пасля гутаркі ў фае (…) з грамадзянамі, якія прысутнічалі на публічным абвяшчэнні прысуду ў закрытым судовым паседжанні, па якім дзесяць палітвязняў былі прысуджаныя ў агульнай складанасці да 94 гадоў пазбаўлення волі”, — паведаміла BPN дыпламат.
Паводле слоў Шульц, яна неаднаразова давала зразумець, што валодае дыпламатычнай недатыкальнасцю, прад’явіўшы як дыпламатычную карту, так і дыпламатычны пашпарт.
“У канцы майго затрымання каля 17.30, калі прыбыў прадстаўнік дзяржпратакола МЗС, супрацоўнік міліцыі папрасіў мяне праз прадстаўніка МЗС (які пераводзіў) прыняць афіцыйны “пратакол” (абвінаваўчае заключэнне?) і падпісаць яго, — адзначыла Шульц. — На працягу ўсёй гэтай “размовы “я настойвала на захаванні майго дыпламатычнага імунітэту і на прысутнасці прадстаўніка дэлегацыі ЕС і/ці консулаў Польшчы ці Германіі”.
Згодна з інфармацыяй дыпламата, падчас чытання пратакола яе здымалі на відэакамеру.
ЕС і яго беларускае прадстаўніцтва выказалі пратэст у сувязі з затрыманнем Шульц. У Бруселі для дачы тлумачэнняў была выклікана часовая павераная ў справах Беларусі ў ЕС.
- Эканоміка
- ГрамадстваТРВОД чакае, што на Вадохрышча ў вадаёмы акунецца 300 тыс. чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУраджайнасць памідораў у цяпліцах зніжаецца ў гадавым выражэнні восем месяцаў запар — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка