be
Arrow
Мінск 18:53

Байдэн заклікаў народы Беларусі, Малдовы і Грузіі змагацца за “лепшае заўтра”

12 ліпеня, BPN. Ніколі не здавацца і працягваць змагацца за “лепшае заўтра” заклікаў народы Беларусі, Малдовы і Грузіі падчас свайго выступу 12 ліпеня ў Вільнюскім універсітэце па выніках саміту НАТО прэзідэнт ЗША Джо Байдэн.

“Многія з вас ведаюць, як ніхто, наколькі каштоўная магчымасць вызначаць сваю будучыню. Гэта каштоўна для людзей паўсюль, не толькі ва Украіне. У Беларусі, Малдове, Грузіі і па ўсім свеце, дзе людзі працягваюць змагацца за тое, каб іх галасы былі пачутыя”, — сказаў амерыканскі прэзідэнт.

Байдэн дадаў, што галоўны мэсэдж яго слоў у тым, каб людзі працягвалі гэтую барацьбу.

“Ніколі, ніколі не здавайцеся, працягвайце змагацца за лепшае заўтра. Абарона свабоды — гэта не справа аднаго дня ці года — гэта справа жыцця”, — сказаў Байдэн.

Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская перад выступленнем Байдэна, на якое была запрошана, паразмаўляла з кіраўніком літоўскай дыпламатыі Габрыэлюсам Ландсбергісам, прэзідэнтам Літвы Гітанасам Науседам, экс-прэзідэнтам Літвы Валдасам Адамкусам, паведаміла яе прэс-служба.

Падзяліцца: