Мінск 08:30

Фінансаванне навуковай дзейнасці дзяржорганаў у 2023 годзе скарочана на 4,6%

Фота мае ілюстрацыйны характар
Крыніца: pixabay.com

17 лістапада, Позірк. Урад зменшыў фінансаванне навуковай дзейнасці дзяржаўных органаў у 2023 годзе на 4,6% з — 76.116.292 рублёў да 72.547.093 рублёў, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз даных з пастановы Савета міністраў № 262 ад 17 красавіка 2023 года і пастановы № 779 ад 16 лістапада, якая адкарэктавала пергую згаданую.

Красавіцкі дакумент вызначаў атрымальнікамі сродкаў на фінансаванне навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх і доследна-тэхналагічных работ Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт (20.603.820), Нацыянальную акадэмію навук (19.376.907), Аператыўна-аналітычны цэнтр (9.000.490), а таксама міністэрствы: прамысловасці (17.548.314), аховы здароўя (5.746.661), абароны (2.800.000), унутраных спраў (428.000 рублёў), спорту і турызму (335.000) і лясной гаспадаркі (277.100).

У лістападаўскай пастанове з гэтага пераліку выключана Мінабароны, але дададзены Дзяржкамітэт па стандартызацыі (187.000 рублёў).

Нязначна зніжана фінансаванне НАН (-4.555 рублёў; -0,02%), істотна — Мінздароўя (-741.521; -12,9%), Мінспорту (-210.203; -62,75%).

Падзяліцца: