СМІ: Лукашэнка памілаваў экс-кіраўніка сваёй службы бяспекі Уцюрына — ён адбыў менш за палову тэрміну
29 верасня, Позірк. Былы кіраўнік службы бяспекі Аляксандра Лукашэнкі, экс-намеснік дзяржсакратара Савета бяспекі Андрэй Уцюрын выйшаў на волю, не адбыўшы і паловы прызначанага тэрміну зняволення.
Пра гэта 28 верасня паведаміў на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку” былы палітвязень, блогер Сяргей Пятрухін.
Свой тэрмін зняволення (3 гады) Пятрухін адбываў у папраўчай калоніі № 3 (Віцьба, Віцебскі раён) — той жа, у якой утрымлівалі Уцюрына.
29 верасня вызваленне экс-кіраўніка службы бяспекі Лукашэнкі пацвердзіла “Наша Ніва”.
Уцюрын быў затрыманы 21 красавіка 2019 года, абвінавачаны ў атрыманні і падбухторванні да дачы хабару (ч. 3 арт. 430 КК і ч. 5 арт. 16, ч. 2 арт. 431 КК) на агульную суму каля 200 тыс. долараў.
27 ліпеня 2020 года Вярхоўны суд прыгаварыў яго да 12 гадоў пазбаўлення волі.
У няволі ён правёў каля 5,5 года.
Службу бяспекі Лукашэнка Уцюрын узначальваў у 2007–2014 гадах. Пасля гэтага быў прызначаны намеснікам дзяржсакратара Савета бяспекі Беларусі.
9 красавіка, выступаючы на нарадзе аб развіцці прамысловасці, Лукашэнка чарговым разам заявіў пра “жорсткую адказнасць” у Беларусі за карупцыю.
У дачыненні да карупцыянераў, сказаў ён, яго пазіцыя “застаецца нязменнай”.
“Калі вы ў кішэню кладзеце, і гэта навідавоку ў тых, хто павінен глядзець і глядзіць, вы не хадзіце і не плачце, што тут празмерна кагосьці напружваюць, — адзначыў Лукашэнка. — За памылку ніхто нікога не пакарае. Але калі вы крадзеце бессаромна, “апускаючы” (слова з крымінальнай лексікі, якое пазначае паніжэнне сацыяльнага статусу ў сакрэтнай іерархіі асуджаных. — “Позірк“.) тысячныя працоўныя калектывы і флагманы нашай прамысловасці, прабачэння тут быць не можа”.
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ Беларусі чакаецца рэкорд наведвання санаторыяў замежнікамі па выніках 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЕАБР прагназуе запаволенне росту эканомікі Беларусі ў найбліжэйшыя гады (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда гандлю таварамі за год вырасла на 57,4% і перавысіла 3,5 млрд долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка