BySol у 2022 годзе перадаў рэпрэсаваным каля 2 млн еўра, цяпер ідзе збор дзецям палітвязняў — Стрыжак
24 лістапада, Позірк. Агульная сума ахвяраванняў, якія фонд салідарнасці BySol прыцягнуў ад прыватных і інстытуцыйных донараў для дапамогі рэпрэсаваным у 2022 годзе, склала каля 2 млн еўра, паведаміў 24 лістапада “Позірку” сузаснавальнік арганізацыі Андрэй Стрыжак.
Паводле яго слоў, цяпер фонд заканчвае выплаты ў рамках марафону салідарнасці “Нам не ўсё роўна!” (BySol даручана размеркаваць 100 тыс. еўра), які прайшоў летам 2023-га, і рыхтуецца да правядзення аўдыту па выкарыстанні гэтых сродкаў.
“У нас засталося каля 13 тыс. еўра, мы закрыем яшчэ 26 заявак, — сказаў Стрыжак. — Мы робім разавыя выплаты вызваленым і цяперашнім палітвязням, а таксама ім сем’ям сумай 500 еўра. Пасля таго, як усе выплаты будуць зробленыя, а аўдыт праведзены, пачнем разглядаць варыянты для запыту наступнага траншу, таму што да нас пастаянна звяртаюцца людзі”.
Як адзначыў сузаснавальнік BySol, фонд таксама актыўна займаецца пытаннямі адаптацыі эвакуяваных з Беларусі. “Гэта акрамя таго, што мы фізічна эвакуіруем людзей”, — удакладніў Стрыжак.
“Створаная спецыяльная платформа, на якой людзі могуць знайсці адказы на найбольш распаўсюджаныя пытанні аб тым, як ім уладкавацца ў новай краіне, легалізавацца і наогул, як жыць”, — падкрэсліў ён.
Прадстаўнік фонду паведаміў “Позірку” аб распачатым зборы заявак на атрыманне матэрыяльнай дапамогі ў рамках каляднай акцыі “Падорым дзецям цуд!”. Паводле яго слоў, збор праводзіцца да 9 снежня, на сёння заяўкі падалі 115 сем’яў палітвязняў, якія выхоўваюць дзяцей, акумулявана ўжо больш за 10 тыс. еўра.
“Традыцыйны збор, які праходзіць трэці раз, з 2021 года, — адзначыў Стрыжак. — Мы збіраем заяўкі ад сем’яў палітвязняў паводле прынцыпу “адна заяўка — адно дзіця” з разліку 100 еўра за кожную заяўку”.
BySol не купляе падарункі, падкрэсліў суразмоўца “Позірка”, “лічым, сям’я лепш ведае, што больш трэба дзіцяці: зімовыя чаравікі, вітаміны, або сюрпрыз пад елку”.
Паводле яго слоў, у папярэднія гады фонд атрымліваў у сярэднім 200–250 заявак і прыцягваў 20–25 тыс. еўра.
Стрыжак паведаміў, што да акцыі далучылася мастачка Вольга Якубоўская “са сваімі коцікамі” (мастачка малюе карціны, галоўнымі персанажамі якіх з’яўляюцца каты, якія сталі адным іх сімвалаў пратэстаў беларусаў у 2020 годзе. — “Позірк”.). Суразмоўца ўдакладніў, што Якубоўская выставіла адну са сваіх карцін на аўкцыён у рамках выставы, адкрытай беларускай дыяспарай у Італіі.
“Аўкцыён заканчваецца 25 лістапада, на дадзены момант найвышэйшая стаўка за карціну складае тысячу еўра, — сказаў Стрыжак. — Акрамя таго, нядаўна эвакуяваны BySol “моўны інспектар” Ігар Случак выставіў на аўкцыён досыць рэдкі калекцыйны блок марак, прысвечаны карціне “Ева” Хаіма Суціна. Цяпер гэты блок на аўкцыёне, які працягнецца да 26 лістапада, прадаецца за 230 еўра”.
Стрыжак нагадаў, што фонд працуе з лакальнымі ініцыятывамі, як унутры Беларусі, так і за яе межамі.
“Не так даўно ў нас прайшоў конкурс міні-грантаў. Мы раздалі 50 тыс. еўра на рэалізацыю праектаў беларускай накіраванасці. Цяпер рыхтуем разгорнутую адкрытую справаздачу аб тым, якія заяўкі былі пададзеныя і падтрыманыя і будзем рабіць інфаграфіку”, — распавёў сузаснавальнік BySol.
- Грамадства, Палітыка
Кіраўніца USAID: ЗША працягнуць падтрымліваць народ Беларусі ў імкненні да свабоды
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 верасня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
Расійскі апазіцыянер Кара-Мурза заклікаў прэм'ера Вялікабрытаніі не даць "ціха вымрці" вязням у Беларусі і РФ
- Грамадства
Праз пажар на вытворчасці пад Мінскам пацярпеў чалавек
- Грамадства, Эканоміка
Пра чарговыя новаўвядзенні для кліентаў абвясціў шэраг банкаў Беларусі
- ГрамадстваТэмпературныя рэкорды ў Беларусі фіксуюцца восьмы дзень запарМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
Улады перарэгістравалі БПЦ, ад астатніх рэлігійных арганізацый чакаюць дакументы да 5 ліпеня 2025 года
- Палітыка
Лукашэнка прызнаў “днр” і яе кіраўніка, лічыць Латушка
- ЭканомікаУ Беларусі знізілася доля продажаў тавараў айчыннай вытворчасці — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Прадстаўнік МЗС РФ пагражае Украіне і "яе спонсарам" за любую агрэсію супраць Беларусі
- ПалітыкаЛукашэнка прызнаў "днр" і яе кіраўніка, лічыць Латушка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
У беларускіх кампаніях у ЕС працаўладкавана каля 40 тыс. чалавек — віцэ-прэзідэнт ABBA
- Палітыка
Беларуская місія амерыканскага агенцтва USAID адкрыла офіс у Вільнюсе
- Палітыка, ЭканомікаУ беларускіх кампаніях у ЕС працаўладкавана каля 40 тыс. чалавек — віцэ-прэзідэнт ABBA (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
У Беларусі за "экстрэмізм" заблакавана больш за 5 тыс. інтэрнэт-рэсурсаў — кіраўнік Мінінфарма Маркаў
- Эканоміка
Долар, еўра і юань падаражэлі на апошніх біржавых таргах тыдня
- Грамадства
Беларускія першакурснікі польскіх ВНУ змогуць падаць дакументы на візу без папярэдняй рэгістрацыі
- Палітыка, Эканоміка
Raiffeisenbank прадасць "Прыёрбанк" інвестару з ААЭ да канца года
- Палітыка
У Беларусь было дэпартавана звыш 3,5 тыс. украінскіх дзяцей з больш чым 20 акупаваных населеных пунктаў — Латушка
- Грамадства, Палітыка
Ціханоўская: Улада дыктатараў абапіраецца не на праўду, а на фізічны гвалт
- Грамадства
За тыдзень у Беларусь уехаў 2.381 грамадзянін Украіны — Дзяржпагранкамітэт
- ЭканомікаБелстат: Інвестыцыі ў асноўны капітал выраслі на 4,4%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Юрыст Данелюс асуджаны ў Літве на 9 гадоў пазбаўлення волі за шпіянаж на карысць Беларусі
Лукашэнка запатрабаваў спыніць "кланяцца імпартнаму яблыку"
- Палітыка
Беларускія танкісты адправіліся ў Расію пераймаць вопыт вайны ў "прамых удзельнікаў СВА"
- Палітыка
Часовы павераны ЗША ў Беларусі "рашуча асудзіў" прапагандысцкі фільм з удзелам палітвязня Зянковіча
- ПалітыкаУ Беларусь было дэпартавана звыш 3,5 тыс. украінскіх дзяцей з больш чым 20 акупаваных населеных пунктаў — Латушка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
Кітай прадаставіць Беларусі 300 млн юаняў для рэалізацыі ўзгодненых праектаў
- Грамадства
Надзвычайная пажарная небяспека ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях падоўжана на 20–22 верасня
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 верасня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+